Вы тут

Узбекістан зацікаўлены ў беларускім досведзе будаўніцтва АЭС


Узбекістан зацікаўлены ў беларускім досведзе будаўніцтва АЭС. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў на сустрэчы з міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.


Бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва дзвюх краін у энергетычнай галіне. Асаблівую ўвагу ўдзялілі атамнай энергетыцы. Узбекістан плануе будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі. «Вопыт Беларусі ўяўляе для нас цікавасць — гэта адзін з напрамкаў, дзе мы маглі б развіваць наша ўзаемадзеянне», — сказаў пасол.

У сваю чаргу Віктар Каранкевіч адзначыў, што Беларуская атамная станцыя працуе ўжо на эканоміку краіны і прыносіць адчувальны эфект. «Нашымі спецыялістамі напрацаваны пэўныя кампетэнцыі не толькі ў частцы самога будаўніцтва, але і ў работах па зборцы і мантажы абсталявання, пусканаладачных аперацый, — адзначыў ён. — Увод у эксплуатацыю БелАЭС надаў імпульс развіццю сумежных з атамнай энергетыкай напрамкаў, сярод іх — электратранспарт. У Жодзіне і Шклове рэалізаваны праекты па пераводзе гарадскога грамадскага транспарту на электробусы».

У рамках рабочай сустрэчы таксама разгледжаны магчымасці партнёрства Беларусі і Узбекістана па пытаннях праектавання і будаўніцтва аб’ектаў электрасеткавай інфраструктуры. Акрамя таго, размова ішла аб патэнцыяле арганізацый газавай галіны і тарфяной прамысловасці Беларусі.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, адзначылі станоўчую дынаміку росту тавараабароту паміж краінамі. Было падкрэслена, што ўмацаванню двухбаковых адносін і рэалізацыі новых сумесных праектаў садзейнічае сустрэча кіраўнікоў дзяржаў, якая адбылася сёлета ў лютым.

Прэв’ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.