Вы тут

Ермакова і Шпілеўская вылучаны кандыдатамі ў склад Прэзідыума УНС ад Беларускага саюза жанчын


Ад найбуйнейшай грамадскай арганізацыі, якая дынамічна развіваецца, — Беларускага саюза жанчын — у склад Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу вылучаны дзве кандыдатуры — Надзея Ермакова і Вольга Шпілеўская. Такое рашэнне прынятае на пасяджэнні Прэзідыума БСЖ, перадае БелТА.


Надзея Ермакова — член Прэзідыума БСЖ. «Я з 2016 года старшыня ветэранскай арганізацыі „Беларусбанка“. Там у нас практычна 8 тыс. чалавек. Як толькі ўтварылася Беларуская партыя „Белая Русь“ — адразу ў яе ўступіла. Акрамя таго, я намеснік старшыні Назіральнай рады „Белінвестбанка“. Гэта значыць спраў хапае. У цэлым я з 1971 года працую ў банкаўскай сістэме», — распавяла Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, яна адчувае ўскладзеную на сябе адказнасць. «Усебеларускі народны сход — самы галоўны орган народаўладдзя. Тут памылкі недапушчальныя. Мы ж усе 30 гадоў нашай незалежнасці да гэтага ішлі, — дадала Надзея Ермакова. — Я была запрошана на першы Усебеларускі народны сход у 1996 годзе. Другі УНС на працягу паўгадзіны мне прыйшлося весці. На трэцім УНС я выступала ад імя БСЖ. І ва ўсіх астатніх сходах я ўдзельнічала».

Вольга Шпілеўская вылучана кандыдатам у склад Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу як кіраўнік найбуйнейшай грамадскай арганізацыі, якая прасоўвае і адстойвае інтарэсы мацярынства і дзяцінства, сапраўдных каштоўнасцей і любові да Радзімы.

«Усебеларускі народны сход — вышэйшы орган народаўладдзя, які прымае стратэгічныя рашэнні і распрацоўвае стратэгію далейшага развіцця нашага грамадства, дзяржавы ў цэлым. Гэта значыць рашэнні, якія там будуць прымацца, глабальныя і будуць мець дачыненне да ўсяго грамадства, да таго, як мы будзем жыць далей, — падкрэсліла Вольга Шпілеўская. — Асноўная мэта, як мне здаецца, Усебеларускага народнага сходу — захаваць гэты баланс, мір, спакой і стабільнасць на тэрыторыі нашай дзяржавы. Зрабіць усё магчымае, каб, нягледзячы на ўсе вятры, у нас захоўваліся мір і спакой. І каб народ разумеў, што ў нас ёсць падмурак у асобе УНС, — гэта самае галоўнае».

Першае пасяджэнне сёмага УНС адбудзецца 24-25 красавіка. Дэлегатам трэба абраць старшыню УНС, яго намесніка і членаў Прэзідыума УНС.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.