Вы тут

На рэках Беларусі ў найбліжэйшыя дні будзе пераважаць рост узроўняў вады


У найбліжэйшыя дні на рэках Беларусі будзе пераважаць рост узроўняў вады. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Рост узроўняў вады назіраецца ў басейнах Заходняй Дзвіны і Дняпра з інтэнсіўнасцю да 70 см за суткі, у басейнах Віліі, Бярэзіны і Сожа з інтэнсіўнасцю да 25 см за суткі. У басейнах Нёмана і Прыпяці адзначаюцца невялікія ваганні ўзроўняў вады. Вада знаходзіцца на пойме на У большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Віліі. На Прыпяці ў Петрыкава ўзровень вады на 17 см перавышае небяспечную высокую адзнаку, тут адзначаецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі», — распавялі ў Белгідрамеце.

Паводле звестак МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці і ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Тэмпература вады ў рэках панізілася і складае ад плюс 2,3 да плюс 11 градусаў, а ў вадаёмах — ад плюс 5,9 да плюс 10 градусаў.

У найбліжэйшыя дні, паводле інфармацыі гідролагаў, на рэках Беларусі будзе пераважаць рост узроўняў вады. На асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа вада выйдзе на пойму. На прытоку Сожа рацэ Проня ля вёскі Ляцягі ўзровень вады наблізіцца да небяспечнай высокай адзнакі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.