Вы тут

Народны ансамбль песні і танца імя М. К. Агінскага адзначыў 60-годдзе


Юбілейнай праграмай «Залатыя струны творчасці» адзначыў сваё 60-годдзе адзін з самых аўтарытэтных і любімых калектываў Смаргоншчыны — народны ансамбль песні і танца імя М. К. Агінскага. Ён, створаны ў 1964-м на базе харавога і танцавальнага калектыву, з неймавернымі абаротамі набіраў папулярнасць, рос (у ім прымалі ўдзел больш чым сто чалавек — людзі розных узростаў і прафесій), станавіўся знакамітым як на Радзіме, так і за мяжой.


Фота shliah.by

Не дзіва, што святочная канцэртная праграма ансамбля сабрала ў раённым цэнтры культуры і верных прыхільнікаў, і былых удзельнікаў, і людзей пажылых, якія разам з песнямі хацелі ўспомніць сваю маладосць, і тых самых маладых...

На працягу ўсяго мерапрыемства ў глядзельнай зале панавала ўтульная, можна сказаць, хатняя атмасфера. У выкананні імянінніка пад жывую музыку прагучалі кампазіцыі «Прывітальная»," Ясная зара«, знакаміты «Паланэз», новыя аўтарскія песні і, вядома ж, найшчырэйшыя віншаванні і найлепшыя пажаданні найперш кіраўнікам ансамбля — Тамары Іванаўне Валчанковай і Аляксандру Палікарповічу Ляху, які, дарэчы, кіруе яшчэ і вакальным ансамблем у сталічным тэхналагічным універсітэце.

Адзін з удзельнікаў гэтага калектыву Мікалай Цытавец прыехаў у Смаргонь, каб разам адсвяткаваць такую шматзначную дату, падзівіцца ўзнагародам і выканаць новую кампазіцыю «Жыві і квітней, родная Беларусь».

Анастасія ЗАЙЧУК

г. Смаргонь

Загаловак у газеце: «Прывітальная» — для імяніннікаў!

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.