Вы тут

«Белдзяржхарчпрам» абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва з Архангельскай вобласцю


Дэлегацыя Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам намесніка міністра аграпрамысловага комплексу і гандлю Архангельскай вобласці Алены Говаравай наведала канцэрн «Белдзяржхарчпрам». Абмяркоўваліся пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку перспектыў далейшага нарошчвання аб’ёмаў знешнегандлёвага абароту і рэалізацыі экспартна-імпартнага патэнцыялу, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.


Беларускі бок прадстаўлялі намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Якаўчыц і галоўны спецыяліст аддзела знешнегандлёвай дзейнасці ведамства Юлія Паўлючэнка. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ «Лідахарчканцэнтраты», ААТ «Гама густу» і ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч».

«Экспарт тавараў наменклатуры канцэрна па выніках мінулага года перасягнуў $0,5 млн. Ключавымі пазіцыямі экспартнай цікавасці, як і ў гэтым годзе, сталі цукар, соль, харчовыя канцэнтраты, — растлумачыў Аляксандр Якаўчыц. — Двухразовы рост экспарту за мінулы перыяд бягучага года — добры задзел для прадпрыемстваў канцэрна».

У складзе дзелавой часткі дэлегацыі Архангельскай вобласці знаходзяцца прадстаўнікі кампаніі ТАА «Рытэйл», якая ўваходзіць у рэгіянальную гандлёвую сетку «Саюз», якая ўключае 22 гандлёвыя аб’екты. Кампанія зацікаўлена ў правядзенні перагавораў з вытворцамі харчовай групы тавараў для абмеркавання пытанняў пастаўкі беларускай прадукцыі ва ўказаную сетку.

Далей з мэтай дэталёвага азнаямлення з прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам», у рамках праграмы візіту дэлегацыя Архангельскай вобласці наведае СААТ «Камунарка».

Прэв’ю: «Белдзяржхарчпрам»

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».