Вы тут

Абраменка: Беларусь нацэлена на стварэнне і развіццё сумесных інавацыйных вытворчасцей з Кітаем


Беларусь нацэлена на стварэнне і развіццё сумесных інавацыйных вытворчасцей з Кітаем. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка на міжнародным форуме дзелавых кантактаў «Брэст — Кітай. Стратэгічнае партнёрства». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.


Паводле слоў Алесі Абраменкі, форум закладвае цудоўную традыцыю правядзення знакавых мерапрыемстваў, прысвечаных міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню Беларусі і Кітая, якое набывае адно з прыярытэтных значэнняў на вектары гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. «Дзякуючы актыўнай падтрымцы мясцовых улад беларускіх рэгіёнаў і народных урадаў правінцый Кітая падпісанае ў сакавіку мінулага года пагадненне паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая аб паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая сфарміравала трывалую базу для далейшага ўмацавання міжрэгіянальных сувязей», — падкрэсліла намеснік эканамічнага ведамства.

Намеснік міністра назвала шэраг перспектыўных прамысловых праектаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле кітайскіх партнёраў. Напрыклад, з кампаніяй Geely нарошчваюцца аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі аўтамабіляў у рамках сумеснага праекта па зборцы легкавых аўтамабіляў на пляцоўцы прадпрыемства «БЕЛДЖЫ». Развіваецца супрацоўніцтва ў сферы аўтамабілебудавання з іншымі буйнымі кітайскімі вытворцамі, у прыватнасці па зборцы аўтамабіляў Hongqi, выпуску легкавых аўтамабіляў маркі «Сінатрак ВіджыВі». Прапрацоўваюцца пытанні арганізацыі вытворчасці малатанажных грузавікоў.

«Мы імкнёмся да адкрытасці і далейшага нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, нацэлены на стварэнне і развіццё сумесных інавацыйных вытворчасцей з Кітаем. У краіне створаны спрыяльныя ўмовы для інвесціравання, дзейнічае прагрэсіўнае інвестыцыйнае заканадаўства, паспяхова функцыянуюць і ўносяць істотны ўклад у эканоміку рэгіёнаў свабодныя эканамічныя зоны і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», — адзначыла Алеся Абраменка.

Прэв’ю: Мінэканомікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.