Вы тут

Хакеісты «Вашынгтона» другі раз прайгралі ў плэй-оф НХЛ


Беларускі нападаючы «Вашынгтона» Аляксей Протас у сваім другім паядынку плей-оф НХЛ не набраў дзейсных балаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Мінулай ноччу сталічная каманда другі раз прайграла на выездзе хакеістам «Нью-Йорк Рэйнджэрс» — 3:4. Аляксей Протас правёў на пляцоўцы крыху больш за 14 хвілін, зрабіў адзін сілавы прыём і заблакаваў адзін кідок сапернікаў. У першым паядынку стартавага раўнда Кубка Стэнлі «Вашынгтон» пацярпеў паражэнне з лікам 1:4, тады беларус вызначыўся выніковай перадачай. Два наступныя матчы пройдуць 27 і 29 красавіка на вашынгтонскай «Кэпітал Уан Арэне». У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ Протас згуляў 78 матчаў, набраўшы 29 (6+23) бамбардзірскіх балаў.

Акрамя «рэйнджараў» па дзве вікторыі ў першым раўндзе плей-оф атрымалі «Караліна» і «Фларыда». Серыі праходзяць да чатырох перамог адной з каманд.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.