Вы тут

Беларускія аграрыі імкнуцца да прапорцыі 90/10 у выкарыстанні айчыннага і пакупнога насення


Беларускія аграрыі імкнуцца да прапорцыі 90/10 у выкарыстанні айчыннага і пакупнога насення. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробству Сяргей Краўцоў, паведамляе БелТА. 


Фота БелТА

Ён падкрэсліў, што ў пытанні суадносін айчыннага і пакупнога насення стаіць задача выканаць прапорцыю 80 працэнтаў на 20 працэнтаў, у гэту пасяўную яна вытрымліваецца. «Аднак мы хочам дасягнуць у структуры пасеваў суадносін 90 працэнтаў на 10 працэнтаў, і па некаторых культурах на сёння так і ёсць, — падкрэсліў ён. — Кожны селекцыянер змагаецца за сваю культуру і хоча заваяваць свае рынкі, але гэта вайна даволі няроўная. У нас дэмакратычная і адкрытая краіна, да нас ідуць усе замежныя партнёры, калегі і канкурэнты з гатункамі сваёй селекцыяй.

Акрамя таго, па збожжавай групе зарэгістравана больш за 20 сартоў замежнай селекцыі, рапс завозяць каля 30 замежных кампаній. У перспектыве яны хочуць рэалізоўваць у нас свае гібрыды.

«Мы хочам, каб яны да нас прыязджалі, таму што ў высокай канкурэнцыі з’яўляюцца лепшыя гатункі, — адзначыў гендырэктар НПЦ. — Мы ні ў якім разе не хочам зменшыць вал збожжа ў вытворцаў. Задача пастаўлена такая, каб атрымаць гатункі не горшыя за еўрапейскія, таму пры селекцыі збожжавых культур патэнцыял гатунку меншы за 100 цэнтнераў выбракоўваецца. На сённяшні дзень селекцыя — гэта не местачковая навука. У нас ёсць свой генбанк — нацыянальны здабытак, дзе сабрана больш за 64 тыс. сартоў з усіх краін свету, якімі мы карыстаемся. З кожнага гатунку бярэм нейкі генатып ці фенатып, уключаем іх у нашу гібрыдызацыю, адбіраем лепшае і пускаем у раянаванне».

Сяргей Краўцоў таксама звярнуў увагу, што калі яшчэ 100 гадоў таму ўраджай на 99 працэнтаў залежаў ад надвор’я, то сёння — на 60 працэнтаў ад тэхналогіі. Прычым зону рызыкоўнага земляробства ў Беларусі ўжо даўно перамаглі, калі забяспечылі краіну сваім насенне. Наша рэспубліка — гэта высока аграрная краіна, таму ўсе імкнуцца прадаць нам свой прадукт. Сартамі беларускай селекцыі сёння засеяны 3,5 млн. га зямель. Вялікую зацікаўленасць у нашых сартах праяўляюць у Расіі, прычым там пад нашымі гатункамі высеяна больш плошчаў, чым у Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.