Вы тут

Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню


У партугальскім Фуншале працягваецца адкрыты чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод спартсменаў з парушэннямі зроку і апорна-рухальнага апарата, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У трэці дзень спаборніцтваў разыгралі 21 камплект узнагарод, у трох фіналах вячэрняй праграмы ўдзельнічалі беларускія спартсмены. На дыстанцыі 100 метраў вольным стылем у класе S13 перамогу атрымаў наш 16-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій, для якога гэта золата ЧЕ-2024 стала другім пасля поспеху на стомятроўцы батэрфляем. Таксама ў аўторак наша Анастасія Расолька фінішавала пятай на дыстанцыі 100 метраў кролем у класе S13, а Ягор Шчалканаў паказаў сёмы час на сотні батэрфляем у класе S9.

Такім чынам, на дадзены момант у актыве беларускай дэлегацыі тры медалі кантынентальнага форуму — два золаты Бокія і бронза Максіма Вашкевіча (S12, 100 метраў на спіне). Напярэдадні нашы спартсмены таксама прэтэндавалі на ўзнагароды, але Дзмітрый Салей (S12, 100 м батэрфляем) і Ягор Шчалканаў (SM9, 200 м комплексам) спыніліся за крок ад подыўма, а Яўген Кавалёнак і Анастасія Зудзілава занялі шостыя месцы ў вырашальных заплывах брасам у класе SB13. 24 красавіка на чэмпіянаце Еўропы па плаванні сярод паралімпійцаў адбудуцца 18 фіналаў.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.