Вы тут

Іван Кубракоў адкрыў абноўлены будынак Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных папраўчай калоніі № 12


Удзел у цырымоніі таксама прынялі міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк, начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін, старшыня абласнога савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.


Звяртаючыся да прысутных, Іван Кубракоў адзначыў, што дзяржавай робіцца ўсё для таго, каб аказаць дапамогу чалавеку, дзе б ён ні знаходзіўся. «Адкрыццё абноўленай бальніцы — яшчэ адзін крок насустрач людзям, якія спатыкнуліся, — заўважыў ён. — Тут створаны ўсе ўмовы і для работы медперсаналу, і для якаснага аказання дапамогі спецкантынгенту. Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, удасканальваюцца прафесійныя навыкі медработнікаў, укараняюцца сучасныя метады іх дзейнасці».

Начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін звярнуў увагу на цеснае ўзаемадзеянне з Міністэрствам аховы здароўя, у прыватнасці, на аказанне метадычнай і практычнай дапамогі вядучымі спецыялістамі арганізацый аховы здароўя і медыцынскіх ВНУ краіны.

«У перспектыве — стварэнне на базе гэтай бальніцы аддзялення медыцынскай рэабілітацыі, — падзяліўся планамі Алег Маткін. — Спадзяемся, пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя ў нас усё атрымаецца».

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.