Вы тут

У Белстаце расказалі, які рэгіён самы працавіты на суботніках


Сума сродкаў, заробленых на рэспубліканскіх суботніках, штогод расце. Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі працы Белстата Ірына Бандарэнка, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Сума налічаных грашовых сродкаў для пералічэння на рэспубліканскі суботнік штогод расце. Так, у 2020 годзе яна склала Br9 млн, у 2021 — Br10,4 млн, у 2022 — Br11,8 млн і ўжо ў мінулым годзе — Br14 млн. Трэба адзначыць, што назіраецца стабільны рост намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы, гэтым шмат у чым і абумоўлены рост грашовых сродкаў на суботнік. Летась у рэспубліканскім суботніку прыняло ўдзел каля 2,4 млн чалавек удзелу. І больш за ўсё, зразумела, у Мінску — як і па ўдзеле, так і па пералічэнні грашовых сродкаў», — распавяла Ірына Бандарэнка.

Паводле папярэдніх даных, якія агучыў 20 красавіка намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык, у гэтым годзе ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 2,4 млн. чалавек, сабрана каля Br14,5 млн.

Для параўнання: на суботнік выйшла 480,8 тыс. мінчан, больш за 360 тыс. жыхароў Гомельскай вобласці, больш за 310 тыс. чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Мінскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.