Вы тут

Вялікабрытанія ў 2025 годзе размесціць у Польшчы знішчальнікі Typhoon


Вялікабрытанія ў 2025 годзе размесціць на тэрыторыі Польшчы свае знішчальнікі Typhoon. Пра гэта заявіў кіраўнік брытанскага ўрада Рышы Сунак на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Варшаве, паведамляе ТАСС.


Фота БелТА

Паведамляецца, што эскадрылля брытанскіх знішчальнікаў будзе задзейнічана ў місіі НАТА па патруляванні паветранай прасторы Польшчы. Па словах прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі, знішчальнікі Typhoon з’явяцца ў Польшчы ўжо ў наступным годзе. Такім чынам, падкрэсліў Рышы Сунак, Лондан прадэманструе сур’ёзнасць намераў у гатоўнасці дапамагаць Польшчы патруляваць паветраную прастору.

Кіраўнік урада Вялікабрытаніі адзначыў, што на сустрэчы з польскім калегам таксама абмяркоўвалася пытанне выкарыстання замарожаных у Еўропе расійскіх актываў для дапамогі Кіеву.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.