Вы тут

У Мінкультуры расказалі, хто выступіць на гала-канцэрце майстроў мастацтваў «Час выбраў нас»


У Палацы спорту сёння адбудзецца гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі «Час выбраў нас» для ўдзельнікаў першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Канцэртная праграма пройдзе ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віталя Кульбакова.

Праграма канцэрта сфарміравана з вядомых і любімых песень пра Беларусь, а таксама прэм’ер у выкананні артыстаў беларускай эстрады: народных артыстаў Беларусі Уладзіміра Громава і Анатоля Ярмоленкі, заслужаных артыстаў Беларусі Руслана Аляхно і Вікторыі Алешкі, уладальніка медаля Ф. Скарыны Юліі Быкавай, пераможцаў трох сезонаў тэлепраекта «Фактор.Бай» Андрэя Панісава, Івана Дзятлава і Данііла Савені, дзяржаўнага ансамбля «Песняры», заслужаных калектываў Беларусі ансамбля «Сябры», ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі, ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС Беларусі, ансамбля Інстытуту і інш.

Дарэчы, да VII Усебеларускага народнага сходу Яўген Алейнік і Юлія Быкава напісалі патрыятычны хіт. Канцэрт будзе своеасаблівым прызнаннем у каханні Беларусі, яе працавітаму народу.

Галоўнымі тэмамі канцэрта стануць пераемнасць пакаленняў, дасягненні, якія выйшлі за межы Беларусі і нават планеты Зямля, сямейныя каштоўнасці, захаванне памяці аб тым, якім коштам беларусы заслужылі 80 мірных гадоў.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.