Вы тут

У мінскай гімназіі гарэў кабінет інфарматыкі, эвакуіравалі больш за 570 чалавек


З-за ўзгарання ў кабінеце інфарматыкі з будынка Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў эвакуіравалі 572 чалавекі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Учора, 23 красавіка, у 8.52 сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» знайшла загаранне на другім паверсе Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў на вуліцы Камуністычнай.

Спрацавала апавяшчэнне, і з будынка эвакуіраваліся 572 чалавека, у тым ліку 527 навучэнцаў. Загаранне адбылося ў кабінеце інфарматыкі. Агонь пашкодзіў электрычны размеркавальны шчыток, закапціў сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына ўзагарання ўстанаўліваецца.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».