Вы тут

ДПК: Больш за ўсё транспарту на ўезд у ЕС сабралася на граніцы з Літвой


Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным на ўезд у Еўрасаюз з тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота БелТА

Па стане на 10.00 больш за 1270 адзінак грузавога транспарту чакае ўезду ў Літву. Сумежныя кантрольныя службы за суткі прынялі на сваю тэрыторыю толькі 26% вялікагрузаў ад нормы.

Перад пунктам пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгараўшчына») фіксуецца 600 фур. Праз гэты пагранпераход на сумежную тэрыторыю прайшло 38 працэнтаў грузавых аўто.

Кантрольныя службы польскага пункта пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») прынялі на сваю тэрыторыю за суткі 52 працэнты грузавога транспарту.

Амаль 200 легкавых аўто фіксуецца перад польскім пагранпераходам «Церэспаль» (сумежны «Брэст»). Перад літоўскім пунктам пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») уезду чакае 45 легкавушак.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.