Вы тут

Больш за 400 кв.м святлодыёдных экранаў, 300 светлавых прыбораў, месцы для галасавання


Палац Рэспублікі ў Мінску чарговы раз прыме Усебеларускі народны сход — сёлета ўпершыню ў новым статуце. Галоўная палітычная падзея стартуе зусім хутка, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Усіх са святам! Сёння пачынаецца не проста сёмы Усебеларускі народны сход — сёння пачынаецца тое эпахальнае дзейства, якое прынята ўжо законам, — сказаў дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі. — Дэлегаты — тыя людзі, якія прайшлі народны адбор, іх вылучылі ў некалькі этапаў. Гэта і ёсць народнае веча, аб чым гаворыць кіраўнік дзяржавы».

Максім Прыхадоўскі зазначыў, што палац на працягу некалькіх месяцаў актыўна рыхтаваўся да мерапрыемства. Прапрацаваны маршруты для кожнага рэгіёну. Асобная ўвага — афармленню сцэны, якасці гуку і трансляцыі. «Некалькі цікавых лічбаў: больш за 400 кв.м святлодыёдных экранаў, якія задзейнічаны на сцэне, звыш 300 светлавых прыбораў, — расказаў Максім Прыхадоўскі. Паводле яго слоў, каб усё прайшло дакладна і зладжана, працавала вялікая колькасць спецыялістаў.

Упершыню ў гісторыі пасяджэнняў УНС з’явіліся зоны галасавання (такіх месцаў дзевяць), дзе будзе забяспечаны рэжым тайнага галасавання. Дэлегаты выберуць кіраўніцтва УНС, у тым ліку старшыні, і прэзідыум. У фае і залах размясцілі кабінкі, урны для галасавання. Створаны ўмовы для працы падліковай камісіі. Кожная вобласць, кожны дэлегат ведае, дзе аддаць голас. Цэнтральная выбарчая камісія будзе дакладна сачыць за выкананнем выбарчага заканадаўства.

Вялікая ўвага нададзена рабоце журналістаў, абсталяваны камфортны прэс-цэнтр. «Сёлета ўпершыню ў прэс-цэнтры знаходзяцца не толькі рэспубліканскія СМІ, але і рэгіянальныя. Журналісты з рэгіёнаў змогуць у рэжыме анлайн расказваць усё, што будзе адбывацца», — дадаў Максім Прыхадоўскі.

Палац рэспублікі прыме Усебеларускі народны сход шосты раз. Першае мерапрыемства ў 1996 годзе праходзіла ў Палацы спорту.

Сход атрымае самае шырокае асвятленне ў СМІ. Цягам двух дзён будуць працаваць інфармацыйныя каналы, выязныя студыі. Белтэлерадыёкампанія арганізуе трансляцыю форуму.

«Мы на 100% гатовы да прыезду першых дэлегатаў. Словы "ўсё самае новае" і "ўпершыню" можна ўжыць у разрэзе падрыхтоўкі. Вельмі актыўна працаваў аргкамітэт на чале з кіраўніком урада Раманам Галоўчанка ва ўзаемадзеянні з мноствам структур. Падрыхтоўка была шматэтапная, шматпрофільная », - адзначыў Максім Прыхадоўскі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.