Вы тут

У Магілёве сутыкнуліся маршрутка і легкавы аўтамабіль


Пасля ДТЗ з удзелам маршруткі ў Магілёве шпіталізавана вадзіцель легкавога аўтамабіля, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Фота БелТА

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 24 красавіка ў 7.55 на пр. Дзімітрава. Тут сутыкнуліся аўтамабіль Hyundai і маршрутнае таксі Volkswagen. У выніку ДТЗ 34-гадовая вадзіцель легкавушкі з траўмамі патрапіла ў бальніцу.

Кіроўцу і чатыром пасажырам маршруткі аказана медыцынская дапамога, пасля чаго яны адпушчаны дадому.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў праяўляць павышаную ўвагу і асцярожнасць пры кіраванні транспартам.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».