Вы тут

Магілёўскія валанцёры ад БРСМ навядуць парадак на ўзбярэжжы Дняпра


Мерапрыемства адбудзецца ў рамках нацыянальнага чэмпіянату «Кубак чысціні Беларусі».


— Заўтра, 25 красавіка, удзельнікі збяруцца ў 12:00 у раёне гандлёвага цэнтра «Е-Сіці» і накіруюцца ў бок ракі, — паведамілі ў абкаме БРСМ. — У гульні задзейнічаныя каманды з ліку валанцёраў руху БРСМ «Добрае Сэрца» ў складзе 2 — 4 чалавек. Усяго у мерапрыемстве плануюць прыняць удзел 69 чалавек — 23 каманды. Удзельнікі будуць спаборнічаць у хуткасным раздзельным зборы смецця, а таксама ў конкурсах на лепшую знаходку, экалагічную трапнасць, а таксама ў экалагічнай віктарыне. За кожны напоўнены смеццем пакет каманда атрымае пэўную колькасць балаў, якія будуць улічвацца пры падвядзенні вынікаў. Пераможцы атрымаюць падарункі і сувеніры ад БРСМ.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.

Здароўе

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

Як мыць садавіну, гародніну і зеляніну, каб не атруціцца?

«Апрацоўваць гародніну і садавіну сродкам для мыцця посуду нельга».

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».