Вы тут

Які рэгіён самы працавіты на суботніках?


Сума сродкаў, заробленых на рэспубліканскіх суботніках, штогод расце. Аб гэтым расказала начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі працы Белстата Ірына Бандарэнка, паведамляе БелТА.


«Сума налічаных грашовых сродкаў для пералічэння на рэспубліканскі суботнік штогод расце. Так, у 2020 годзе яна склала Br9 млн, у 2021 — Br10,4 млн, у 2022 — Br11,8 млн і ўжо ў мінулым годзе — Br14 млн. Трэба адзначыць, што назіраецца стабільны рост намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы, гэтым шмат у чым і абумоўлены рост грашовых сродкаў на суботнік. Летась у рэспубліканскім суботніку прыняло ўдзел каля 2,4 млн чалавек. І больш за ўсё, зразумела, у Мінску — як і па ўдзеле, так і па пералічэнні грашовых сродкаў», — распавяла Ірына Бандарэнка.

Паводле папярэдніх даных, якія агучыў 20 красавіка намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык, у гэтым годзе ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 2,4 млн. чалавек, сабрана каля Br14,5 млн.

Для параўнання: на суботнік выйшла 480,8 тыс. мінчан, больш за 360 тыс. жыхароў Гомельскай вобласці, больш за 310 тыс. чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку ў Мінскай вобласці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.