Вы тут

Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены на міжнароднай турыстычнай выставе ў Казахстане


Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены на міжнароднай выставе «Турызм і падарожжы» у Казахстане, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве па турызме.


Прадстаўнікі турындустрыі рэспублікі бяруць удзел у выставе ў рамках работы Нацыянальнага стэнда. Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентуюць Нацыянальнае агенцтва па турызме, гасцініцы, атэлі, санаторыі. Спецыялісты на выставе даюць падрабязную і наглядную інфармацыю аб турыстычным патэнцыяле Беларусі, лячэбна-аздараўленчым турызме, багацці і разнастайнасці прыродных рэсурсаў, гісторыка-культурнай спадчыне.

Выстава праходзіць у Алматы з 24 па 26 красавіка. Экспазіцыя — самая буйная прафесійная пляцоўка па турызме ў Цэнтральнай Азіі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.