Вы тут

Сума здзелак кітайскіх кампаній на БУТБ у I квартале ўзрасла ў 7,5 разоў да $56,3 млн


Сума здзелак кітайскіх кампаній на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у першым квартале ўзрасла ў 7,5 разоў да $56,3 млн, паведаміў БелТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.


Дырэктар Брэсцкай філіі БУТБ Аксана Харытановіч прыняла ўдзел у міжнародным форуме дзелавых кантактаў «Брэст — Кітай. Стратэгічнае партнёрства», які праходзіць 23-25 красавіка ў горадзе над Бугам. Мэта мерапрыемства, якое сабрала каля 250 удзельнікаў з Беларусі і КНР, — развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку па такім перспектыўным напрамку, як электронны біржавы гандаль.

Паводле даных БУТБ, за першы квартал 2024 года сума здзелак кітайскіх удзельнікаў біржавых таргоў склала $56,3 млн, што ў 7,5 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Пры гэтым Кітай стаў другім пасля Расіі найбуйнейшым рынкам збыту беларускіх тавараў праз біржавую пляцоўку, забяспечыўшы каля 20 працэнтаў усяго аб’ёму экспартных продажаў. У прыватнасці, прадпрыемствы Брэсцкай вобласці ў асноўным пастаўлялі на кітайскі рынак прадукцыю дрэваапрацоўчай прамысловасці, а па выніках першых трох месяцаў бягучага года сума біржавых кантрактаў з рэзідэнтамі КНР дасягнула $400 тыс.

«Актывізацыя біржавога гандлю паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая ўваходзіць у лік прыярытэтных задач БУТБ на бліжэйшую перспектыву, і ўдзел у рэгіянальных дзелавых мерапрыемствах — неад’емная частка гэтай работы. Форум «Брэст — Кітай. Стратэгічнае партнёрства» — цудоўная магчымасць для ўстанаўлення кантактаў з прадстаўнікамі кітайскіх дзелавых колаў і прыцягнення іх на біржавую платформу ў якасці пакупнікоў. Прычым размова ідзе не толькі аб піламатэрыялах, але і аб прадукцыі аграпрамысловага комплексу, тым больш што на біржы акрэдытаваны ўсе вядучыя сельгасвытворцы Брэсцкай вобласці. «У гэтым кантэксце адной з патэнцыйных кропак росту біржавога тавараабароту Брэстчыны з Кітаем могуць стаць малакапрадукты і мясныя вырабы, якія з’яўляюцца візітнай карткай рэгіёну і будуць, несумненна, запатрабаваны на кітайскім рынку», — пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.