Вы тут

Саўмін скарэкціраваў некаторыя пытанні дзейнасці рэзідэнтаў парка «Аўгустоўскі канал»


Пастановай Савета Міністраў ад 19 красавіка 2024 года нумар 292 скарэкціраваны шэраг пастаноў урада па пытаннях дзейнасці спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал». Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.


У прыватнасці, дакументам прадугледжаны выклад у новай рэдакцыі палажэння аб спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і парадку рэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у якасці рэзідэнтаў спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», агульных умовах дзейнасці рэзідэнтаў парку, а таксама парадку пераходу, пазбаўленні або страты статусу рэзідэнта парка. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову Савета Міністраў ад 22 жніўня 2011 года нумар 1115.

Згодна з палажэннем дзейнасць парку накіравана: на стварэнне спрыяльных умоў для прыцягнення ў эканоміку Гродзенскай вобласці інвестыцый; прыцягненне інвестыцый для стварэння аб’ектаў турыстычнай індустрыі і інфраструктуры на тэрыторыі, прылеглай да беларускай часткі Аўгустоўскага канала; фарміраванне сучаснай высокаэфектыўнай, канкурэнтаздольнай і запатрабаванай турыстычнай індустрыі для развіцця ўнутранага турызму і міжнароднага ўязнога турызму, а таксама відаў турызму, прадугледжаных Адзінай класіфікацыяй відаў турызму ў Беларусі.

Таксама дзейнасць парку накіравана на прыцягненне інвестыцый у рэканструкцыю і мадэрнізацыю дзеючых аб’ектаў турыстычнай індустрыі на тэрыторыі, прылеглай да беларускай часткі Аўгустоўскага канала, пры ўмове рацыянальнага выкарыстання прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны; стварэнне новых працоўных месцаў; павышэнне эфектыўнасці выкарыстання інжынернай і транспартнай інфраструктуры беларускай часткі Аўгустоўскага канала; уцягванне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых вытворчых магутнасцей і аб’ектаў незавершанага будаўніцтва для стварэння і развіцця аб’ектаў турыстычнай індустрыі.

Кіраваць паркам упаўнаважаная адміністрацыя СЭЗ «Гроднаінвест».

Палажэннем устаноўлена, што ў якасці рэзідэнта парку можа быць зарэгістравана юрыдычная асоба або ІП Беларусі.

Новай рэдакцыяй палажэння ўдакладнены ў тым ліку пералік дакументаў, якія павінен прадаставіць заяўнік для разгляду пытання аб рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта парка. Да іх аднесены: заява; бізнес-план рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па ўстаноўленай форме. Бізнес-план юрыдычнай асобы, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні або акцыі (долі ў статутным фондзе) якой перададзены ва ўпраўленне рэспубліканскаму органу дзяржкіравання, іншай арганізацыі, падпарадкаванай ураду, Гродзенскаму аблвыканкаму, падлягае ўзгадненню такім дзяржорганам або арганізацыяй. Таксама павінен прадастаўляцца дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы, што спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры па рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта парка.

Акрамя таго, да 10 дзён скарочаны тэрмін, прадугледжаны для разгляду прадстаўленых дакументаў, прыняцця рашэння і рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта парка.

Пастановай нумар 292 унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 12 жніўня 2005 года нумар 891 «Аб зацвярджэнні статутаў адміністрацый свабодных эканамічных зон»; адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб’ектаў гаспадарання, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 24 верасня 2021 года нумар 548.

Згодна з прававым актам пасведчанні аб рэгістрацыі ў якасці рэзідэнтаў парка «Аўгустоўскі канал», выдадзеныя да ўступлення ў сілу пастановы нумар 292, дзейнічаюць да заканчэння тэрміну, на які яны былі выдадзены.

Пастанова набывае моц 1 мая 2024 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.