Вы тут

Новыя кваліфікацыі з’явяцца ў каледжах Віцебска і Полацка


Падрыхтоўку агароднікаў, садоўнікаў адновяць у Полацку, а каледж у Віцебску пачне навучаць машыністаў цестараздзелачных машын. Якія яшчэ кваліфікацыі з’явяцца ў ССНУ Віцебскай вобласці, паведамілі БелТА ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.


Групы па навучанні машыністаў цестараздзелачных машын, а таксама машыністаў фасавальна-ўпаковачных машын будзе набіраць у 2024-м Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж. Плануецца сфарміраваць па адной групе, кожная колькасцю 26 чалавек.

«З 2024 года ў Полацкім аграрна-тэхнічным каледжы мы аднаўляем падрыхтоўку па такіх кваліфікацыях па ўзроўню прафесійна-тэхнічнай адукацыі, як агароднік, садоўнік. Гэта выклікана тым, што нашы прыгарадныя гаспадаркі маюць патрэбу ў адпаведных кадрах („Вясна-энерга“, „Рудакова“). і іншыя)», — растлумачылі ва ўпраўленні.

Калі казаць пра ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі, то дадатковая пазіцыя з’явіцца ў Полацкім дзяржаўным хіміка-тэхналагічным каледжы, дзе плануюць выпускаць тэхнікаў-механікаў. Тут восенню стартуе падрыхтоўка па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя тэхналагічнага абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці».

У некаторых выпадках размова ідзе аб дапаўненні існуючай спецыяльнасці, адзначылі ва ўпраўленні. Напрыклад, Віцебскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж прапануе патэнцыйным навучэнцам асвоіць некалькі кваліфікацый — фларыстаў і прадаўцоў будуць навучаць у адной групе.

Прафесійная падрыхтоўка вядзецца з улікам патрэбнасцей рынку. «Усе нашы спецыяльнасці запатрабаваныя. Працаўладкоўваем усіх выпускнікоў, праблем з гэтым не ўзнікае. Адштурхваемся пры ўстанаўленні кантрольных лічбаў прыёму ад існуючага заказу на падрыхтоўку кадраў. Ажыццяўляем яе ў першую чаргу па масавых прафесіях, якія найбольш шырока запатрабаваны», — сказалі ва ўпраўленні.

Там дадалі, што пры фармаванні кантрольных лічбаў прыёму арыентуюцца і на выпуск школ. Да 50% дзяцей, якія скончылі 9-я класы, выбіраюць навучанне ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на ўзроўнях ПТА і ССА.

Установы адукацыі паўночнага рэгіёну, падведамныя аблвыканкаму, на ўзровень ССА плануюць прыняць 2352 чалавекі на бюджэт і 332 чалавекі на платную форму, на ўзровень ПТА сёлета — 3909 чалавек.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.