Вы тут

У Мінпрацы расказалі, якія навацыі закрануць грамадзян у частцы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання


Закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 22 красавіка, устанаўлівае абноўленую архітэктуру прадпрымальніцтва і прадугледжвае дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы. Да юрыдычных асоб аднесены малыя арганізацыі з колькасцю працуючых да 100 чалавек, сярэднія — да 250 супрацоўнікаў і буйныя — звыш 250 чалавек. У катэгорыю фізічных асоб уключаны рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі. Аб навацыях дакумента ў частцы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання расказала БелТА намеснік кіраўніка Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Ліхачова.


Навацыі ў частцы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання

«Закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці пашырае пералік грамадзян, якія абавязаны ўдзельнічаць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Так, з 1 кастрычніка 2024 года рамеснікі, якія выплачваюць рамесны збор, грамадзяне, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму і выплачваюць адпаведны збор, а таксама грамадзяне, якія займаюцца прафесійнай дзейнасцю, пры вядзенні якой выплачваюць адзіны падатак, абавязаны будуць выплачваць узносы ў бюджэт фонду і тым самым змогуць сфарміраваць свае пенсійныя гарантыі», — сказала Кацярына Ліхачова.

Парадак выплаты ўзносаў і тэрміны вызначаны законам і аналагічны ўзносам і тэрмінам ад індывідуальных прадпрымальнікаў. «Выплата ўзносаў будзе рабіцца адзін раз у год — не пазней як 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным, — адзначыла яна. — Сума ўзносаў — 29 працэнтаў ад самастойна ўстаноўленага даходу, але не ніжэйшая, чым ад мінімальнай заработнай платы».

Выплата ўзносаў будзе адбывацца толькі за перыяд ажыццяўлення дзейнасці. «Калі грамадзянін з’яўляецца рамеснікам і ў нейкі пэўны месяц не ажыццяўляў дзейнасць, то за гэты перыяд узносы не выплачваюцца. Такім чынам, сума, якую ён павінен заплаціць, становіцца менш прапарцыйна гэтаму перыяду», — расказала Кацярына Ліхачова.

Наступная навацыя для такіх грамадзян — існуючая льгота па выплаце ўзносаў. «Акрамя таго, што яны іх плацяць толькі за перыяд вядзення дзейнасці, грамадзяне, якія ажыццяўляюць гэтыя віды дзейнасці, якія з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій, вызваляюцца ад выплаты ўзносаў», — паведаміла яна.

Як будзе ажыццяўляцца ўзаемадзеянне з Фондам сацабароны насельніцтва

Першае — гэта непасрэдна рэгістрацыя грамадзяніна як плацельшчыка ўзносаў у бюджэце фонду. «Мы плануем узаемадзейнічаць з Міністэрствам па падатках і зборах і праводзіць дадзеную рэгістрацыю выдалена», — адзначыла Кацярына Ліхачова.

Другое — гэта выплата ўзносаў. "Яна будзе праводзіцца не пазней за 1 сакавіка. Першы раз грамадзяне выплацяць узнос да 1 сакавіка 2025 года. І гэта выплата будзе за тры месяцы: кастрычнік, лістапад, снежань. Далей яны будуць выплачваць яго штогод — за поўны год, — растлумачыла яна. — Калі грамадзяне на працягу года не ажыццяўлялі дзейнасць, то яны будуць дэклараваць перыяд бяздзейнасці і адлюстроўваць у дакументах персаніфікаванага ўліку. Такія дакументы запаўняюцца грамадзянамі самастойна. Шаблон знаходзіцца на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пры гэтым для прадстаўлення з фондам трэба будзе працаваць выдалена — праз асабісты кабінет плацельшчыка ўзносу. Для гэтай катэгорыі грамадзян асабісты кабінет плацельшчыка ўзносаў будзе адкрывацца без электронна-лічбавага подпісу.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.