Вы тут

Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў міжнароднай сустрэчы па пытаннях бяспекі ў Санкт-Пецярбургу


У Санкт-Пецярбургу 24 і 25 красавіка праходзіць XII Міжнародная сустрэча высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі. У мерапрыемстве бярэ ўдзел і беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Паўлам Муравейкам, паведамляе БелТА.


На пленарнае пасяджэнне форуму вынесены актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня і праблемы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі ва ўмовах фарміравання поліцэнтрычнага светаўладкавання. Разглядаюцца таксама пытанні захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і традыцыйных каштоўнасцей, удзяляецца ўвага і развіццю супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння нелегальнай міграцыі і абароны насельніцтва ва ўмовах ваенных канфліктаў і надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Павел Муравейка акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на актуальных рызыках і выкліках у сферы кібербяспекі. Ён адзначыў значны вопыт беларускага боку ў сферы спынення праяў экстрэмісцкай накіраванасці, процідзеяння кіберзлачыннасці і абароны крытычна важнай інфраструктуры.

Заўтра, 25 красавіка, беларуская дэлегацыя больш паглыблена абмяркуе пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі з партнёрамі па АДКБ, СНД і іншых інтэграцыйных аб’яднаннях. Дарэчы, сёлета ўдзел у міжнароднай сустрэчы бяруць прадстаўнікі больш як 100 дзяржаў і шэрага міжнародных і рэгіянальных арганізацый. Мерапрыемства традыцыйна накіравана на пошук вырашэння актуальных задач глабальнай і рэгіянальнай бяспекі і абмеркаванне ў мэтах падтрымання міжнароднай стабільнасці асноўных выклікаў і пагроз.

Прэв’ю: Дзяржаўны сакратарыят Савет бяспекі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.