Вы тут

Беларуская і расійская моладзь расказала, што робіць для Радзімы


У Мсціславе прайшоў трэці міжнародны Маладзёжны форум «Што ты зрабіў для Радзімы». Удзел у мерапрыемствах прымалі маладыя людзі з Мсціслаўскага, Крычаўскага і Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама бліжэйшыя суседзі з расійскіх раёнаў Пачынкаўскага і Шумяцкага. Праграма як заўсёды была разнастайная і насычаная. Адбыліся прэзентацыі маладзёжных ініцыятыў, якія ўжо рэалізаваныя, і тых, што абазначаныя ў бліжэйшых планах.


Удзельнікі форуму азнаёмілася з выставамі майстроў народнай творчасці раённага Дома рамёстваў, далучыліся да майстар-класа па вырабе традыцыйнага беларускага сімвала — валошкі – у тэхніцы аплікацыі з саломкі.

Маладыя людзі аддалі даніну павагі героям, якія змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ўсклалі кветкі да брацкай магілы. У памяць аб сустрэчы на гасціннай мсціслаўскай зямлі моладзь высадзіла алею туй. 

 

— Наш форум— гэта месца дыялогу, дзе кожны можа расказаць пра свае ініцыятывы, добрыя і важныя справы, якія дазваляюць рабіць нашы населеныя пункты больш прыгожымі і ўтульнымі, — адзначыла старшыня Мсціслаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Клеянкава. — Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня Перамогі. У нашым раёне і ў краіне ў цэлым робіцца шмат для таго, каб нашы дзяўчаты і юнакі былі патрыётамі сваёй краіны, захоўвалі памяць пра гераічнае мінулае, ведалі традыцыі свайго народа.

Шмат маладзёжных праектаў звязана з гісторыяй населеных пунктаў, дзе жывуць іх аўтары, ваенным мінулым, спортам, добраўпарадкаваннем. Малады спецыяліст Мсціслаўскага гісторыка-археалагічнага музея Яраслава Асіпцова, напрыклад, пры падтрымцы райвыканкама і райсавета ўвасобіла ў жыццё ініцыятыву па стварэнні віртуальных экскурсій з выкарыстаннем VR-акуляраў. Прадстаўнікі Крычава расказалі аб перасоўнай выставе «Гераічны летапіс Крычаўшчыны» і стварэнні Кургана Славы, падзяліліся планамі зрабіць у райцэнтры шматпрофільную пляцоўку «Спорт Тайм» для катання на скейтах, роліках і роварах.

Дарэчы, налета маладзёжны форум прыме Крычаўшчына.

Арганізатарамі Форума з’яўляюцца Мсціслаўскія райсавет і райвыканкам, Мсціслаўская арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і партыя з аднайменнай назвай.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Мсціслаўскага райсавета

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.