Вы тут

Сёння ў Магілёве на службу ў армію адправілі першых амаль сто прызаўнікоў


Урачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ваеннага камісарыята, выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, духавенства адбылося на гераічным Буйніцкім поле.


Фота БелТА

Як адзначыў у сваёй прамове начальнік напрамку ідэалагічнай работы і сацыяльнай абароны Ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці палкоўнік Дзмітрый Кірэеў, для маладых людзей пачынаецца новы этап у жыцці, падчас якога яны навучацца быць сапраўднымі абаронцамі сваёй Радзімы. 

— Узброеныя сілы заўсёды будуць праводзіць мерапрыемствы па падрыхтоўцы ваеннаслужачых да выканання сваіх задач па прызначэнні незалежна ад існуючай палітычнай абстаноўкі, — адзначыў выступоўца. — Сёння, калі на нашых рубяжах неспакойна, гэтая тэма асабліва актуальная. Зразумела, мы ўсё жадаем міру, але гатовыя даць адпор любой небяспецы!

Прызыўнікі будуць накіраваны для праходжання службы ў сілы спецыяльных аперацый. Усяго пад вясновы прызыў у Магілёўскай вобласці трапляе каля тысячы маладых людзей.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.