Вы тут

З 25 красавіка ветэраны Вялікай Айчыннай вайны пачнуць атрымліваць выплаты да Дня Перамогі


Выплаты да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў, пачнуць выплачваць з 25 красавіка. Аб гэтым расказала намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская, паведамляюць «Минск-Новости».


— Рашэннем кіраўніка дзяржавы ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў, штогод выплачваецца матэрыяльная дапамога да Дня Перамогі, — нагадала Вольга Васілеўская. — У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яе памеры істотна вышэй. Выплаты складуць ад 1 да 4 тыс. рублёў.

Яна ўдакладніла, што інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны атрымаюць да свята па 4 тысячы рублёў. Такая ж сума назначана тым, хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях па абароне Айчыны да 3 верасня 1945 г. і асобам, якія размініравалі тэрыторыі пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943–1945 гг.

— Узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле выплацяць па 2 тыс. рублёў, — растлумачыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. — Матдапамогу ў такім жа памеры акажуць блакаднікам і тым, хто будаваў ваенныя базы, аэрадромы, прыфрантавыя ўчасткі чыгунак, а таксама якія працавалі на аб’ектах СПА. Па адной тысячы рублёў атрымаюць былыя вязні фашызму, удовы і дзеці-інваліды з дзяцінства загінуўшых, зніклых без вестак у гады ВАВ ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў.

Выплаты матэрыяльнай дапамогі будуць рабіцца ў перыяд з 25 красавіка па 4 мая 2024 г.

— У Мінску жывуць 370 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і крыху больш за 1 000 грамадзян, якія пацярпелі ад яе наступстваў. Усе яны знаходзяцца ў зоне асаблівай увагі сацыяльных службаў. Традыцыйна напярэдадні Дня Перамогі ў сталіцы пройдуць урачыстыя мерапрыемствы з удзелам моладзі, канцэрты, уручэнні матэрыяльных выплат дома, — падкрэсліла Вольга Васілеўская.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.