Вы тут

Першы ў свеце прэпарат для лячэння хваробы Бехцерава зарэгістравала Міністэрства аховы здароўя Расіі


Першы ў свеце прэпарат для лячэння хваробы Бехцерава зарэгістравла Міністэрства аховы здароўя Расіі, ён паказаў высокі профіль эфектыўнасці і бяспекі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ведамства.


«Міністэрства аховы здароўя Расіі зарэгістравала першы ў свеце і першы ў класе таргетны прэпарат для лячэння хваробы Бехцерава. Па выніках клінічных выпрабаванняў ён паказаў высокі профіль эфектыўнасці і бяспекі. Пасля рэгістрацыі прэпарата кампанія-вытворца можа пачаць яго прамысловую вытворчасць», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Хранічнае захворванне хвароба Бехцерава прыводзіць да таго, што антыцелы прымаюць храстковую тканіну і суставы арганізма за іншародныя целы. Пасля боль і скаванасць у хрыбетніку могуць стаць абмежаванне ў рухомасці.

Над распрацоўкай прэпарата працавалі навукоўцы Расійскага нацыянальнага даследчага медыцынскага універсітэта імя М. І. Пірагова Міністэрства аховы здароўя Расіі, Інстытута біяарганічнай хіміі імя акадэмікаў М. М. Шамякіна і Ю. А. Аўчыннікава РАН сумесна з фармацэўтычнай кампаніяй «Біякад».

«Распрацаваны прэпарат дазваляе знішчаць паталагічныя Т-лімфацыты, якія атакуюць уласныя клеткі арганізма. Пачатковыя клінічныя даследаванні пацвердзілі, што развіццё захворвання спыняецца, без зніжэння актыўнасці імуннай сістэмы арганізма ў цэлым», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя Расіі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».