Вы тут

Пракансультавацца ва ўрачоў па пытаннях вакцынацыі можна будзе на выстаўцы плакатаў у Мінску


Пракансультавацца ва ўрачоў па пытаннях вакцынацыі можна будзе на выстаўцы плакатаў, якая адкрыецца 26 красавіка ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска, паведамляе БелТА са спасылкай на гарадскі Цэнтр здароўя ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».


Выстаўка будзе праходзіць як частка мерапрыемстваў Еўрапейскага тыдня імунізацыі. Яна прызначана інфармаваць грамадства аб важнейшай ролі, якую адыгрывае вакцынацыя ў прафілактыцы інфекцыйных захворванняў і абароне жыцця кожнага чалавека.

На ёй можна будзе азнаёміцца з выстаўкай плакатаў на тэму «Гісторыя вакцынацыі», атрымаць кансультацыю ўрачоў па пытаннях вакцынацыі, прайсці анкетаванне на веданне і стаўленне да вакцынацыі, а таксама атрымаць тэматычныя наглядныя інфармацыйныя матэрыялы.

Мерапрыемства арганізавана сумесна Рэспубліканскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама пры садзейнічанні краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе праспект Незалежнасці 3-2, з 11.00 да 15.00.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».