Вы тут

У здраўніцах Гомельскай вобласці ў І квартале адпачылі амаль 6 тыс. іншаземцаў


У здраўніцах Гомельскай вобласці ў першым квартале бягучага года адпачылі і паправілі здароўе амаль 6 тыс. іншаземцаў, паведамляе БелТА са спасылкай на абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва.


Як расказалі ва ўпраўленні, усяго санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі рэгіёну рэалізавалі ў студзені — сакавіку 26 329 пуцёвак. З іх Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва — 10 406 пуцёвак, юрыдычным асобам — 6 383, фізічным асобам — 9 540.

«У здраўніцах вобласці адпачыў і паправіў сваё здароўе 5921 іншаземец. Гэта 125,8 працэнта да такога ж леташняга перыяду. Выручка ад экспарту паслуг вырасла і склала Br7,47 млн, або 140,8 працэнта. У тым ліку замежным грамадзянам аказана дадатковых платных паслуг. на Br1,27 млн», — расказалі ў абласным упраўленні.

Сярэдняя запаўняльнасць здраўніц рэгіёну ў першым квартале склалася на ўзроўні 84,3 працэнта (у студзені — сакавіку 2023 года — 83,5 працэнта).

Прадоўжылі здраўніцы рэгіёну і работу па развіццю і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы. «Усяго ў першым квартале на гэтыя мэты было выкарыстана звыш Br3 млн. У тым ліку на стварэнне ўмоў даступнага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб — каля Br5 тыс», — адзначылі спецыялісты.

Не спыняецца работа па стварэнню максімальна прывабных, камфортных умоў для адпачывальнікаў — не толькі праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай, але і медыцынскай базы, праз асваенне і ўкараненне сучасных метадаў лячэння.

Прэв’ю: БелТА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.