Вы тут

У Магілёве вызначаны спіс дазволеных месцаў для купання і масавага адпачынку


У Магілёве вызначаны спіс дазволеных месцаў для купання і масавага адпачынку каля вады, паведамляе БелТА са спасылкай на гарадскі выканаўчы камітэт.


У абласным цэнтры з пачаткам купальнага сезона гараджанам прапануюць адпачыць на пяці пляжах, якія размешчаны на Пячэрскім вадасховішчы і рацэ Дняпро, Святым возеры, сажалцы-кар’еры ў пасёлку Броды (участак прыбярэжнай паласы ў межах вул. Зарэчнай, завулкаў Светлага і 4-га Чэрвеньскага), а таксама заліве Дняпра ў раёне вул. Фаціна. Разам з тым рашэннем гарвыканкама забаронена купанне ў рэках і вадаёмах, якія не з’яўляюцца месцамі масавага адпачынку ля вады.

Штогод для камфортнага адпачынку людзей усе зоны рэкрэацыі прыводзяцца ў парадак: падсыпаюцца пяском пляжы, рамантуецца або мяняецца зношанае і пашкоджанае абсталяванне, устанаўліваецца новае. Так, у планах «Магілёўзелянбуда» адрамантаваць і ўстанавіць да новага купальнага сезона 52 ценявыя навесы, 30 раздзявалак, 14 біяпрыбіральняў, 250 ляжакоў, 93 лаўкі, 14 інфармацыйных стэндаў і 110 знакаў «Купанне забаронена».

Пастаўлена задача падрыхтаваць гарадскія пляжы да 1 мая. Усе зоны рэкрэацыі ўключаны ў маршруты патрулявання. У раённых адміністрацыях штогод фарміруюцца мабільныя групы, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі УУС і МНС, якія рэгулярна патрулююць месцы адпачынку каля вады і прыцягваюць парушальнікаў да адказнасці.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.