Вы тут

Пяцёра беларускіх дзюдаістаў выступяць на чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі


У сталіцы Харватыі Заграбе стартуе чэмпіянат Еўропы па дзюдо з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


На кантынентальным форуме выступяць больш за 400 атлетаў з 48 краін, у тым ліку пяцёра прадстаўнікоў беларускай каманды. За тры спаборніцкія дні дзюдаісты разыграюць 14 камплектаў узнагарод (па 7 у мужчын і жанчын). Сёння дзяўчаты вызначаць мацнейшых у катэгорыях да 48 кг, 52 кг і 57 кг, а мужчыны — у вазе да 60 кг, а таксама да 66 кг, дзе заяўлены наш Конрад Шока. Сапернікам беларуса ў стартавым крузе будзе італьянец Матэа Пірас.

Заўтра за ўзнагароды турніру будуць змагацца жанчыны ў катэгорыях да 63 кг і да 70 кг, у больш лёгкай вазе выступіць Яна Макрэцкая. Па выніках жараб’ёўкі наша спартсменка трапіла адразу ў другі раунд, дзе супрацьстаяць ёй будзе пераможца пары Даніэла Ткач (Малдова) — Этэр Аскілашвілі (Грузія). Таксама ў пятніцу пройдуць спаборніцтвы ў мужчын у вагах да 73 кг і да 81 кг, у першай катэгорыі прыме ўдзел Руслан Галавачоў. Беларус таксама пачне барацьбу з другога круга, яго апанент вызначыцца ў паядынку балгарына Дзеніслава Іванова і грузіна Георгія Чыхелідзэ.

Нарэшце, 27 красавіка старт на чэмпіянаце Еўропы возьмуць прадстаўніцы дывізіёнаў да і больш за 78 кг. Наша Дар’я Канцавая ў вазе да 78 кг адкрые турнір паядынкам з бельгійкай Вікі Вершэры. Акрамя таго, у заключны дзень спаборніцтваў будуць разыграны медалі ў трох самых цяжкіх катэгорыях у мужчын. У вазе да 90 кг беларус Аляксандр Сідорык паспрачаецца за выхад у наступны круг з Алексам Крэцам з Румыніі.

Прэв’ю: JudoInside

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.