Вы тут

Міліцыя Мінска расказала аб кантролі месцаў масавага адпачынку


Сталічная міліцыя надасць асаблівую ўвагу месцам масавага адпачынку гараджан і гасцей Мінска. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Прыгодзіч, перадае БелТА.


Прадстаўнік сталічнай міліцыі адзначыў, што асаблівая ўвага будзе ўдзелена месцам масавага адпачынку паблізу вадаёмаў — у горадзе 12 такіх лакацый. Усяго ж у сталіцы каля сотні стыхійных пунктаў правядзення вольнага часу гараджан. Таксама Сяргей Прыгодзіч нагадаў: у Мінску афіцыйна дазволена купанне толькі ў трох вадаёмах. «Размова аб Цнянскім вадасховішчы, Камсамольскім возеры і вадасховішчы Дразды. Нагадаю, што ў мінулым годзе ў сталіцы патанулі тры чалавекі. Адзін з іх купаўся ў забароненым месцы. Двое знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення», — растлумачыў ён.

Як і раней, у месцах масавага адпачынку гараджан і гасцей сталіцы забаронена распіццё алкагольных напіткаў, у тым ліку піва. «Мы будзем пільна сачыць за гэтым і рэагаваць у адпаведнасці з заканадаўствам. У патруляванні месцаў масавага адпачынку будуць прымаць удзел пешыя патрулі, міліцыянеры на сродках персанальнай мабільнасці. Для аператыўнага адсочвання абстаноўкі будуць прымяняцца беспілотнікі. Летась у месцах масавага адпачынку зафіксавана 13 злачынстваў. Як правіла, яны мелі маёмасны характар», — удакладніў Сяргей Прыгодзіч.

Асобна ён спыніўся на падлетках і нагадаў, што дзецям да 16 год нельга знаходзіцца на вуліцы пасля 23.00 без суправаджэння бацькоў. «У выпадку выяўлення такіх фактаў, апошнія будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 10.3 КаАП», — сказаў на заканчэнне Сяргей Прыгодзіч.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.