Вы тут

Аб рабоце атракцыёнаў і цэнах сёлета расказалі ў «Мінскзелянбудзе»


У Мінску сярэдні кошт аднаго наведвання атракцыёна складзе Br2,5. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю паркавага сезона, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер УП «Мінскзелянбуд» Руслан Касевіч, перадае БелТА.


Адно наведванне, паводле слоў Руслана Касевіча, абыдзецца ў сярэднім у Br2,5. Кошт у параўнанні з 2023 годам застаўся ранейшым. Сезон стартуе ўжо заўтра, 26 красавіка.

«Нашы атракцыёны традыцыйна працуюць у парках імя Горкага, імя Чалюскінцаў, а таксама імя 900-годдзя Мінска. У гэтых трох лакацыях будзе працаваць 50 атракцыёнаў, дадаткова закуплены пяць каруселяў. Выхаднымі днямі ў парках імя Горкага і імя Чалюскі панядзелак і аўторак. У парку ім. 900-годдзя Мінска — панядзелак і серада. 0 да 21.00», — распавёў Руслан Касевіч.

Ён таксама адзначыў, што праведзена комплексная работа па арганізацыі бяспечнага адпачынку. Усе каруселі забяспечаны інфармацыйнымі стэндамі, аснашчаны вогнетушыцелямі, сродкамі аказання першай дапамогі. Акрамя непасрэдна атракцыёнаў, праца вялася на ўсёй тэрыторыі паркаў.

«У гэтым годзе чакаем высокую цікавасць з боку мінчан і гасцей горада. Для прыкладу, у 2023-м у сярэднім штосутачна мы абслугоўвалі 19 тыс. наведвальнікаў. Самымі наведвальнымі традыцыйна з’яўляюцца атракцыёны „Кола агляду“, „Аўтадром“, „Вальс“ і іншыя», - рэзюмаваў Руслан Касевіч.

Неўзабаве ў Менску з’явіцца яшчэ адна лакацыя для адпачынку — парк ім. Уга Чавеса. Яго адкрыюць улетку. Першапачаткова там змантуюць чатыры атракцыёны і два надзіманыя батутныя комплексы. Заключаны кантракт на пастаўку яшчэ чатырох каруселяў.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.