Вы тут

Беларускія хакеісты разграмілі аднагодкаў з Казахстана на старце Кубка Будучыні


На «Сібір-Арэне» ў Новасібірску стартаваў міжнародны турнір па хакеі «Ліга Ставок Кубак Будучыні» з удзелам лепшых маладых ігракоў з трох краін, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Удзел у Кубку Будучыні бяруць маладзёжныя (да 20 гадоў) каманды Беларусі, Расіі і Казахстана, а таксама зборная расійскай Студэнцкай хакейнай лігі. У дэбютным матчы на турніры нашы хлопцы сустракаліся з аднагодкамі з Казахстана, якія найбліжэйшай зімой будуць выступаць у элітным дывізіёне маладзёжнага чэмпіянату свету. Падапечныя Андрэя Міхалёва выйшлі наперад у сярэдзіне стартавай трэці — аўтарам першай шайбы Кубка стаў Раман Кузняцоў. Усяго праз дзве хвіліны Беларусь-U20 падвоіла перавагу: Іван Гаўрылаў застаўся зусім адзін на чужым пятаку і лёгка перайграў галкіпера саперніка.

У пачатку другога перыяду становішча казахскіх хакеістаў стала пагрозлівым: беларусы ўцяклі ў жвавую контратаку, якую завяршыў Мацвей Шыдлоўскі. Неўзабаве сапернік дабіўся магчымасці пагуляць у большасці, але замест рэалізацыі лішняга атрымаў чацвёртую шайбу ў свае вароты — віншаванні ад партнёраў прымаў Кірыл Жылюк. Незадоўга да схода гульцоў на перапынак лік і зусім стаў разгромным, на гэты раз сваё прозвішча на табло запісаў Арсень Каўгарэня.

Перавагі ў пяць галоў беларусам падалося мала, і ў заключнай трэці нашы хлопцы засмуцілі сапернікаў яшчэ двойчы. Спачатку дакладны кідок нанёс Ягор Борыкаў, а затым мэту ўразіў Арсеній Елісееў, які пасля заканчэння паядынку быў прызнаны лепшым гульцом у нашым складзе. Галкіпер беларускай каманды Антон Крупавец пакінуў свае ўладанні ў недатыкальнасці, адбіўшы за 60 хвілін усяго пяць кідкоў. Фінальны лік — 7:0.

Заўтра Беларусь-U20 сустрэнецца з камандай зорак Студэнцкай хакейнай лігі, пачатак — у 11.30 па мінскім часе. 28 красавіка наша маладзёжка завершыць Кубак Будучыні матчам супраць зборнай Расіі-U20. Акрамя таго, у суботу ўсе каманды — удзельніцы розыгрышу вызначаць пераможцу турніру ў фармаце 3×3.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.