Вы тут

Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA у Мадрыдзе


Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка з перамогі пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7,8 млн. еўра, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Сёння ў другім раўндзе беларуска, якая займае 26-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Германіі Таццяну Марыю, у якой 67-я пазіцыя, — 6:3, 6:1. У 1/16 фіналу саперніцай Азаранкі будзе пераможца матчу паміж украінкай Элінай Світалінай (18-ы нумар рэйтынгу WTA) і іспанскай тэнісісткай Сарай Сарыбес Торма (55-ы нумар рэйтынгу WTA). У Мадрыдзе Вікторыя Азаранка двойчы станавілася пераможцай у парным разрадзе (2011, 2023).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка — другая ракетка свету Арына Сабаленка заўтра ў 1/32 фіналу сустрэнецца з полькай Магдай Лінет (48). Сабаленка выйгравала мадрыдскі турнір у 2021 і 2023 гадах.

Цяперашнія спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершацца 5 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.