Вы тут

Посуд для пікніка


Да майскіх свят ужо рукой падаць. На небе сонейка пяшчотнае зіхаціць, дрэвы маладзенькай лістотай гамоняць, траўка зялёная вабіць пабегаць. Самы час пікнік зладзіць: чыстым паветрам падыхаць, а можа, і шашлыкі-каўбаскі пасмажыць. Толькі які посуд на стол ставіць? Аднаразовы пластыкавы?


На першы погляд у паходах на прыроду ён вельмі зручны: танны, лёгкі, можна не мыць — выкарыстаў і выкінуў на сметнік. Праўда, з пункту гледжання здароўя і навакольнага асяроддзя выбар так сабе. Пластык няпроста ўтылізаваць, ды і вырабляецца ён далёка не з бясшкодных матэрыялаў: полікарбанату (маркіроўка РС), полістыролу (PS), полівінілхларыду (РVC) і іншых. Найбольш небяспечная тара (звычайна вырабы з маркіроўкай PVC і РС) змяшчае бісфенол. Ён асабліва шкодны пры цяжарнасці, бо зніжае ў плацэнце ўзровень сератаніну, неабходнага для развіцця мозгу эмбрыёна.

Многія віды пластыку пры награванні вылучаюць таксіны (фталаты, фармальдэгіды, полікарбанаты і інш.), якія назапашваюцца ў арганізме і выклікаюць парушэнні сэрца, нервовай сістэмы, нырак, печані, а таксама спрыяюць развіццю ракавых пухлін. Таму пластыкавы посуд, за выключэннем поліпрапіленавага, не прызначаны для напояў і ежы з тэмпературай вышэй за 80 °С. Яго нават у гарачай вадзе мыць не варта. Не рэкамендуецца таксама пакідаць на сонцы або каля агню — пранікненне таксінаў у прадукт павялічваецца ў дзясяткі разоў. Таму прыгатаванае мяса і астатнія стравы лепш класці на керамічны, драўляны або металічны посуд.

Александрына Паршына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.