Вы тут

Тэмпературныя «арэлі»


Калі на старце красавіка дзённы максімум тэмпературы дасягаў 25 градусаў і вышэй, усе ўжо вырашылі, што канчаткова прыйшла цёплая вясна. Як аказалася, другі месяц вясны падманлівы, і пасля значнага цяпла абавязкова прыходзіла сур’ёзная хваля холаду. Гэтыя выхадныя з’яўляюцца таму пацвярджэннем, калі ноччу чакаюцца замаразкі, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота БелТА

І ў пятніцу надвор’е застанецца «цяжкім». Па ўсходняй палове краіны яго будуць вызначаць атмасферныя франты, на астатняй частцы тэрыторыі адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1–7, па паўднёвым усходзе 8–11 цяпла, але месцамі па захадзе Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 1 градуса. Максімальная тэмпература паветра днём 9–15 цяпла, ва ўсходніх раёнах плюс 16–19 градусаў. Атмасферны ціск будзе расці.

Верагоднасць начных замаразкаў захаваецца і ў суботу. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы 1–7 цяпла, але месцамі замаразкі да мінус 2 градусаў, а максімальная тэмпература паветра ўдзень — 12–19 цяпла.

У нядзелю пацяплее. Надвор’е будуць фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса, якая распаўсюдзіцца з паўднёвага захаду Еўропы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы плюс 2–8 градусаў, удзень — 15–22 цяпла.

Халады замарудзілі развіццё сельгаскультур і адрастанне шматгадовых траў, паведамілі сіноптыкі.

Пасля моцных дажджоў ва ўсходняй палове краіны ўтрыманне вільгаці ў глебе істотна павялічылася. Па апошніх даных візуальных назіранняў, умеранае ўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага пласта глебы захоўваецца на большай тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай, а таксама ў шэрагу раёнаў Мінскай і Гомельскай абласцей. На астатняй тэрыторыі Беларусі верхні слой глебы моцна і залішне ўвільготнены. На паўночным захадзе краіны ўтварылася невялікае снежнае покрыва вышынёй да двух сантыметраў. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 сантыметраў панізілася і складае ў асноўным плюс 5—9 градусаў. Усталявалася халоднае надвор'е, якое замарудзіла развіццё сельскагаспадарчых культур, адрастанне шматгадовых траў.

Паводле інфармацыі аграметэаралагаў, у сувязі з чаканымі ападкамі ў найбліжэйшыя дні захаваецца даволі складаная аграметэаралагічная абстаноўка, плошчы з пераўвільгатненнем будуць пашырацца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.