Вы тут

Краязнаўчае падарожжа па Віцебшчыне


Толькі што да чытача прыйшла кніга Алеся Карлюкевіча «Старонкі віцебскага краязнаўства» (Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2024 год). Наклад — 700 экзэмпляраў. Разам аб’яднаны нарысы, эсэ, гутаркі на тэмы віцебскага краязнаўства. 


Першы раздзел складаюць нарысы, прысвечаныя розным рэгіёнам вобласці, — «Браслаў», «Верхнядзвіншчына», «Відзы», «Віцебск», «Глыбоччына», «Дзісна», «Докшыцы...Бягомль», «Дубровеншчына», «Лынтупы», «Паставы», «Расоншчына», «Ула і ваколіцы», «Чашніцкі край», «Шуміліншчына».

У другой частцы кнігі — расповяд пра лёсы розных, часам не дужа вядомых ураджэнцаў Віцебска і Віцебшчыны, якія праславілі сябе ў Расіі і іншых краінах постсавецкай прасторы. Аўтар звяртаецца да лёсаў расійскага дыпламата і падарожніка Мікалая Мацюніна, этнографа і музейнага дзеяча Міхаіла Крукоўскага, краязнаўцы Пятра Васількоўскага, зорку расійскай медыцыны Міхаіла Данілевіча, батаніка Канстанціна Каменскага, палітычнага і вайсковага дзеяча Міхаіла Барадзіна, лёс якого звязаны з Кітаем у самыя драматычныя для Паднябеснай гады, даследчыка творчасці Аляксея Талстога Івана Векслера, мастака Рувіма Мазеля, акцёра Веніяміна Гута, мовазнаўца і літаратуразнаўца Аляксандра Пацалуеўскага, мастачку Раісу Ідэльсон, перакладчыка Марка Воласава... 

Завяршаецца кніга раздзелам пра сучаснае краязнаўства на Віцебшчыне, пра тое, як у свеце ўспрымаюць творчасць Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава. У трэцяй частцы кнігі «Старонкі віцебскага краязнаўства» — і дыялог пісьменніка з арганізатарам краязнаўчай працы на Віцебшчыне, загадчыкам аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ларысай Рагачовай «Краязнаўства — прыярытэтны накірунак...»

Несумненна, кніга Алеся Карлюкевіча падасца цікавай не толькі тым, хто цікавіцца выключна гісторыяй Віцебска і Віцебшчыны. Але ў Віцебскім краі, пэўна, выданнем зацікавяцца найболей. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.