У Мінску ўнесены змяненні ў рэжым работы гарадскога пасажырскага транспарту ў красавіку — маі. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве «Мінсктранс».
Так, 1, 9, 13 і 14 мая будзе дзейнічаць графік нядзелі, 30 красавіка, 8 і 18 мая — графік пятніцы.
Адкарэктаваны расклад прыгарадных маршрутаў у святочныя дні і ў сувязі з пераносам працоўных дзён. Транспарт 1 і 9 мая будзе рухацца па графіку нядзелі, 13 мая — па графіку суботы, акрамя маршруту нумар 382А (ён будзе хадзіць па графіку будня), 14 мая — па графіку нядзелі. Па графіку пятніцы арганізуюць работу 18 мая, акрамя маршруту нумар 382А (тут дзейнічае графік выхаднога дня).
Таксама 13 мая ўносяцца змены ў працу буйных гандлёвых прадпрыемстваў. Адмяняюцца аўтобусныя маршруты № 76э, 83э, 114С. Работа аўтобуса № 151С арганізуецца па графіку будняга дня, змяншаецца колькасць рухомага саставу на маршрутах нумар 130 і нумар 140. Арганізуецца работа аўтобуснага маршруту нумар 134С.
Прэв’ю: БелТА
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.