Вы тут

Першы «Маладзёжны сход» стартаваў у Мінску


Сумесны праект БРСМ і Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь «Маладзёжны сход» стартаваў 26 красавіка ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску.


Ён уяўляе сабой серыю дыскусійных пляцовак, якія будуць праводзіцца ў кожным раёне краіны штоквартальна на базе ўстаноў адукацыі, культуры, прадпрыемстваў і арганізацый.

— «Маладзёжны сход» — гэта сапраўды ўнікальны праект, які ахопіць моладзь абсалютна ў кожным кутку Беларусі і акажа вялікі ўплыў на дзяржаўную маладзёжную палітыку. — адзначыў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта Рачылоўскі, — Сама назва праекта адлюстроўвае яго сутнасць — гэта сход разнапланавых асоб па ўсёй краіне, аб’яднанай адной мэтай: зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай, прасоўваць і абараняць законныя правы і інтарэсы моладзі. Унікальнасць гэтаму праекту дадае тое, што ў кожным раёне нашай краіны ёсць прадстаўнік Маладзёжнага парламента і БРСМ, якія зладжана працуюць у адной камандзе.

Паводле яго слоў «Маладзёжныя сходы» — гэта эфектыўны інструмент і пляцоўка, якая будзе накіравана на максімальны каэфіцыент карыснага дзеяння, наяўнасць плюралізму меркаванняў і магчымасці для зваротнай сувязі.

У сваю чаргу першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лук’янаў выказаў упэўненасць у тым, што гэты праект стане рэзанансным, не падобным да іншых і адзначыў важнасць таго, каб моладзь уключалася ў работу незалежна ад таго знаходзіцца яна ў шэрагах грамадскіх арганізацый або маладзёжнай парламенцкай структуры ці не. 

— Прысутнічаеце вы на рэспубліканскіх мерапрыемствах або знаходзіцеся ў глыбінцы, у рэгіёне, любой з абласцей нашай краіны — вам дзверы адчыненыя. — дадаў Аляксандр Лук’янаў, — Мы стаім на важным гістарычным адрэзку. Ідзе працэс рэфармавання, адаптацыі, развіцця нашай палітычнай сістэмы да сучасных выклікаў і пагрозамі. Упэўнены, што такія праекты не толькі запатрабаваны, але і неабходны нашай краіне. А сумесная работа толькі дасць магчымасць узмацніць мабілізуючую функцыю нашых арганізацый для ўсёй моладзі краіны.

Далучыцца да маладзёжнай каманды можна праз рэгістрацыйную форму, размешчаную ў афіцыйным тэлеграм-канале БРСМ:life.

Лізавета ГОЛАД

фота прадстаўлена прэс-службай БРСМ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.