Вы тут

12 парад ад псіхолага, якія палепшаць ваша жыццё


Псіхолаг дзеліцца тузінам простых, але дзейсных парад, якія могуць палепшыць ваша самаўспрыманне, ваш настрой, вашу матываванасць, а як вынік – усё вашае жыццё!


1. Спачатку аддавайце, а потым атрымлівайце. Менавіта ў такім парадку, а не наадварот. З часам вы атрымаеце больш, чым аддалі. Гэта залатое правіла працуе ў любой сферы жыцця. Калі ты жадаеш атрымаць нешта, то спачатку аддай нешта ўзамен. І гэта не абавязкова павінна быць матэрыяльнае. Часам бывае дастаткова проста зрабіць нешта добрае для іншага чалавека.

2. Ваша стаўленне змяняе рэальнасць. Песімізм можа хавацца за маскай рэалізму. Але гэта таму, што вы настроены на ўспрыманне негатыву, які вы хочаце бачыць. Менавіта таму вы апыняецеся кожны раз «правым». З іншага боку, можа быць, лепш не мець рацыю ў такіх сітуацыях.

3. Правіла 80/20 (прынцып Парэта). 80% усіх атрыманых вамі даходаў прыносяць вам толькі 20% вашай дзейнасці. Многае з таго, што вы робіце, у рэчаіснасці не так ужо неабходна. Такая статыстыка назіраецца паўсюдна: у макра- і мікраэканоміцы, у размеркаванні рэсурсаў, у псіхалогіі, педагогіцы і палітыцы. Гэтую канцэпцыю важна разумець, бо яна дапаможа вам распазнаць ініцыятывы з высокім прыярытэтам і дабіцца найлепшага выніку.

4. Апярэджвайце падзеі. Не тармазіце. Гэта не толькі пазбавіць вас ад чаканняў, але і даставіць вам задавальненне — вы адчуеце, што маеце ўладу кіраваць сваім жыццём. Узгадайце закон Паркінсана: вы можаце рабіць тое, што вам трэба, нашмат хутчэй, чым вы думаеце. Чым больш часу вы выдзяляеце на заданне, тым больш змарнуеце. Праца будзе павялічвацца, пакуль не запоўніць увесь час, адведзены на яе. У такім выпадку падрыхтоўка да выканання вызначанай задачы зацягваецца, і ўвесь працэс праходзіць значна павольней, што можа пацягнуць за сабой і выдаткі дадатковых рэсурсаў.

6. Памылкі і няўдачы — гэта добра. Яны дазваляюць набыць бясцэнны досвед, пазнаць мноства цікавага і стаць паспяховым, бо поспех у жыцці нярэдка прыходзіць толькі ў тым выпадку, калі вы не паддаліся няўдачам і памылкам. Ён прыходзіць толькі да настойлівых. Калі вы навучыцеся здабываць урокі са сваіх памылак і выкарыстоўваць іх для росту, вы станеце мацней і больш упэўнены ў сабе.

7. Не стаўцеся да сябе занадта строга. Гэта толькі стварае дадатковы непатрэбны ўнутраны боль і забірае каштоўны час. Выяўляйце спачуванне ў адносінах да сябе, каб быць больш шчаслівым і дамагацца поспеху. Самакрытыка — гэта разнавіднасць падпарадкаваных паводзін: мы імкнемся прынізіць сябе, перш чым гэта зробяць навакольныя.

8. Стварайце добрыя кантакты. Стаўцеся да любой сустрэчы, як быццам там прысутнічаюць вашыя лепшыя сябры. Пачынайце зносіны менавіта з такой усталёўкай, замест таго, каб увесь гэты час хвалявацца. Адносіны, якія напоўнены радасцю, шчасцем і любоўю. Людзі, якія знаходзяцца ў здаровых адносінах, выдатна сябе адчуваюць і поўныя сіл, іх не турбуюць трывогі і перапады эмацыйнага стану. 

9. Скарыстайцеся асаблівасцямі ратыкулярнай актывізавальнай сістэмы як сваёй перавагай. Гэтая сістэма факусоўкі, размешчаная ў мозгу. Каб яе выкарыстоўваць, вам неабходна па-сапраўднаму засяродзіцца на тым, чаго вы хочаце, і ўвесь час падтрымліваць сваю ўвагу (напрыклад, лісток паперы, на якім вы можаце выпісаць сёе-тое з гэтага шэрагу парад, накшталт «Спачатку аддавай» ці «Ідзі на кантакт»).

10. Падзяка — просты спосаб адчуць сябе шчаслівым. Пачуццё падзякі, якое зведвае ўсяго толькі хвіліну-другую, дапамагае ператварыць дрэнны настрой. Гэта таксама выдатны сродак падтрымліваць пазітыўнае стаўленне да навакольнага рэчаіснасці і канцэнтравацца на правільных мэтах. А яшчэ — рабіць шчаслівымі іншых. Што ў сваю чаргу зробіць вас яшчэ больш шчаслівым. Памятайце, эмоцыі заразлівыя.

11. Не параўноўвайце сябе з іншымі. Калі вы параўноўваеце сябе з іншымі, вы дазваляеце знешняму свету кантраляваць сваё самаадчуванне. Перапады настрою вам забяспечаны. Параўноўвайце сябе толькі з сабой учорашнім. Гэта неабходна, каб убачыць, наколькі вы прасунуліся наперад, якіх мэт вы дасягнулі і як вы выраслі над сабой. Магчыма, гэта гучыць не так ужо і выдатна, але ў выніку гэта прынясе ўнутраны спакой, умацуе сілу волі і напоўніць вас дадатнымі эмоцыямі.

12. Не ўспрымайце ўсё занадта сур’ёзна. Тое, што сёння падаецца вялікай праблемай, вы можаце нават не ўспомніць праз тры гады. А 80-90% таго, чаго вы баіцеся, ніколі не адбудзецца ў рэчаіснасціГэта — усяго толькі пачвары, якія існуюць ў галаве. І калі гэта ўсё ж такі здараецца, то часцей за ўсё не настолькі жахліва, як вы чакалі. Турбота ў большасці выпадкаў з’яўляецца пустым марнаваннем часу. Калі ставіцца да непрыемных эмоцый занадта сур’ёзна, то гэта прынясе толькі непатрэбныя пакуты. Таму астыньце і паслабцеся. Ваш настрой зменіцца цудоўным чынам.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.