Вы тут

У Лошыцкім парку сталіцы адбыўся старт спаборніцтваў «Першы ровар»


Сёння на тэрыторыі Лошыцкага парка ў Ленінскім раёне сталіцы адбыліся па-сапраўднаму вясновыя спартыўныя спаборніцтвы для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў і іх бацькоў.


Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў адкрыў мерапрыемства, пажадаўшы ўдзельнікам спаборніцтваў станоўчых эмоцый і добрага настрою.

У праграме праекта «Першы ровар» сёння былі сямейная велаэстафета, масавыя заезды, фігурнае ваджэнне, паказальныя выступленні веласіпедыстаў «Трыял шоу», майстар-класы, велатрэнажоры, забаўляльныя зоны, розыгрыш прызоў, разнастайная канцэртная праграма і многае іншае.

Завяршылася свята спорту ўручэннем дыпломаў і каштоўных падарункаў пераможцам.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў, Віктар Драчоў 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.