Вы тут

Вальфовіч аб падрыхтоўцы Канцэпцыі нацбяспекі


Да падрыхтоўкі абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі ў Беларусі падышлі свядома і без фармалізму. Такое меркаванне выказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Цяперашняя Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі ў гісторыі нашай незалежнай дзяржавы ўжо чацвёртая па ліку. «Першая канцэпцыя была напісана і выдадзена ў 1995 годзе. Пасля ўвядзення інстытута прэзідэнцтва на тэрыторыі нашай краіны гэта было адно з першых указанняў Прэзідэнта — сфарміраваць і апублікаваць такі дакумент, які вызначаў бы нашы нацыянальныя інтарэсы, прыярытэты, раскрываў бы ўнутраныя і знешнія пагрозы ў сферы нацыянальнай бяспецы і тое, што можа пагражаць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны. Першы дакумент паклаў пачатак фарміраванню цяперашняй версіі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі», — расказаў Аляксандр Вальфовіч.

Мінулы дакумент праіснаваў амаль 14 гадоў, і гэта не значыць, што ён адпрацаваў сябе поўнасцю, лічыць дзяржсакратар. «Навукоўцы і эксперты падчас працы над абноўленай канцэпцыяй сказалі, што палажэнні канцэпцыі 2010 года, якімі мы кіраваліся, актуальныя і сёння. Яны не зжылі сябе. Праца над цяперашняй канцэпцыяй вялася практычна два гады, і гэта добры прамежак часу, які даў магчымасць свядома, без фармалізму падысці да яе падрыхтоўкі», — дадаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Канцэпцыя стала базай для Ваеннай дактрыны, якая таксама была зацверджана на УНС. «Гэта асновы нашай ваеннай палітыкі, якімі кіруецца дзяржава. Ваенная дактрына — гэта той дакумент, які дае магчымасць нашаму галоўнакамандуючаму, Прэзідэнту нашай краіны кіраваць ваеннай арганізацыяй дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.