Вы тут

Прэм’ер-міністр Беларусі з афіцыйным візітам прыбыў у Егіпет


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў у Арабскую Рэспубліку Егіпет, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Як расказалі ў прэс-службе ўрада, у рамках афіцыйнага візіту ў Егіпет Раман Галоўчанка правядзе серыю сустрэч з кіраўніцтвам рэспублікі, у прыватнасці з прэм’ер-міністрам Мустафой Мадбулі.

Таксама падчас двухдзённага візіту запланавана наведванне сэрвіснага цэнтра МАЗ у Егіпце — International Company for Industries and Projects, дзе прадугледжваецца агляд тэхнікі МАЗ, цырымонія перадачы генеральным дырэктарам кампаніі International Co. for Industries and Projects новага цягача МАЗ у адрас кампаніі Holding Co. for Maritime and Land Transport (Мінтранс Егіпта) для эксплуатацыйных выпрабаванняў.

Запланавана падпісанне кантракта на рэалізацыю тэхнікі МАЗ паміж ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ» і International Co. for Industries and Projects.

У Каіры 30 красавіка пачне працаваць Беларуска-егіпецкі бізнес-форум. Ён арганізаваны Федэрацыяй егіпецкіх гандлёвых палат і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Прадугледжваецца, што прэм’ер-міністры Беларусі і Егіпта прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця форуму.

У прэс-службе ўрада ўдакладнілі, што сёння ў рабочым графіку прэм’ер-міністра таксама сустрэча з мэрам г.Сочы Аляксеем Капайгародскім.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.