Вы тут

Лукашэнка заслухаў даклад Косінца і Міцкевіча і паставіў задачы па выбудоўванні работы УНС


Прэзідэнт Беларусі, старшыня Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка па селектарнай сувязі заслухаў даклад намесніка старшыні УНС Аляксандра Косінца і начальніка сакратарыята Валерыя Міцкевіча. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У развіццё першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое прайшло 24-25 красавіка, беларускі лідар паставіў шэраг задач, акрэсліўшы галоўныя пытанні, над якімі неабходна працаваць у рамках новага канстытуцыйнага органа.

Па-першае, Аляксандр Лукашэнка даручыў выбудаваць сістэму работы з дэлегатамі УНС па вертыкалі «Старшыня — намеснік — сакратарыят — дэлегаты УНС». У склад сходу ўваходзяць каля 1,2 тыс. дэлегатаў. Гэта людзі самых розных сацыяльных груп, у тым ліку дэпутатаў мясцовых саветаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. «Сістэма работы з імі павінна быць выбудавана, — так Прэзідэнт абазначыў адну з галоўных задач. — Не ад сходу да сходу, а на пастаяннай аснове, уключаючы інфармаванне дэлегатаў, зваротную сувязь, графік сустрэч і гэтак далей».

Задача нумар два — выбудоўванне структуры для арганізацыі працы УНС. Яна павінна быць мінімальнай, але, безумоўна, эфэктыўнай. У сувязі з тым, што асноўны орган, які займаецца арганізацыйнай работай УНС, — яго сакратарыят — будзе малалікім, пастаўлена задача арганізаваць сістэму ўзаемадзеяння з дзяржорганамі, губернатарамі, мясцовымі органамі ўлады, суб’ектамі грамадзянскай супольнасці.

У тэму

Дэлегаты пойдуць у народ

Дэлегаты УНС пойдуць у народ, у працоўныя калектывы, ва ўстановы і арганізацыі, каб тлумачыць палітыку дзяржавы і рашэнні УНС. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец па выніках праведзенага па селектарнай сувязі даклада Прэзідэнту Беларусі, старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандру Лукашэнку, паведамляе БелТА.

Адна з задач, якую паставіў кіраўнік дзяржавы, датычыцца выбудоўвання структуры для арганізацыі работы УНС. У сувязі з гэтым Аляксандр Косінец звярнуў увагу на ролю і функцыі Прэзідыума УНС. Ён уключае 15 чалавек, з якіх толькі адзін працуе на прафесійнай аснове (намеснік старшыні УНС), а астатнія будуць выконваць пастаўленыя перад імі задачы на функцыянальнай аснове. «Упершыню прэзідыум будзе збірацца не дзеля галасавання і таго, каб пачуць нейкія мэты, задачы, а кожны (з членаў Прэзідыума ВНС. — Зв.), зыходзячы са сваіх прафесійных навыкаў, уменняў, вопыту, будзе курыраваць пэўны напрамак», — сказаў намеснік старшыні УНС.

Напрыклад, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш будзе курыраваць ад Прэзідыума УНС тэматыку, якая датычыцца адукацыі, маладзёжнай палітыкі, пераемнасці пакаленняў, дэлегат ад грамадзянскай супольнасці Надзея Ермакова — адпаведную тэматыку грамадзянскай супольнасці, захавання ў ёй згоды, а дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня профільнай камісіі Марына Лянчэўская — сферу заканадаўства, выканання законаў, прававых актаў, якія выдаюцца заканадаўчымі і выканаўчымі органамі. «Гэта не проста членства ў прэзідыуме, а вельмі сур’ёзная, напружаная работа, якая курыруе ўсе напрамкі дзейнасці УНС, гэта значыць вызначэнне яго стратэгіі, пытанні, звязаныя з кансалідацыяй грамадства, непахіснасцю канстытуцыйнага ладу, пераемнасцю пакаленняў, грамадзянскай згодай», — адзначыў Аляксандр Косінец.

Што датычыцца Сакратарыята УНС, то Прэзідэнтам пастаўлена задача арганізаваць сістэму ўзаемадзеяння з дзяржорганамі, губернатарамі, мясцовымі органамі ўлады, суб’ектамі грамадзянскай супольнасці. «Сакратарыят УНС, у якім налічваецца ўсяго 10 чалавек, будзе таксама ажыццяўляць куратартсва найважнейшых напрамкаў рэгіянальнай палітыкі, ідэалогіі, права, пытанняў, звязаных з эканамічным развіццём нашай дзяржавы, а таксама будзе ажыццяўляць кантроль за ўсімі рашэннямі, што прымаюцца УНС», — растлумачыў намеснік старшыні УНС.

Яшчэ адна з прыярытэтных задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, — сістэмная работа з дэлегатамі УНС па вертыкалі старшыня — намеснік — сакратарыят — дэлегаты УНС. Бо ў склад сходу ўваходзяць каля 1,2 тысясы дэлегатаў.

«Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу, каб кожны дэлегат УНС штодзень, кожную гадзіну ўдзельнічаў у яго рабоце (рабоце УНС. — Зв.), — звярнуў увагу Аляксандр Косінец. — Гэта не ранейшыя сходы, якія праводзіліся ад аднаго з’езда да другога. У далейшым будуць праводзіцца штогадовыя пасяджэнні (УНС. — Зв.), а прэзідыума — не радзей як адзін раз у паўгоддзе. Будуць абмяркоўвацца найважнейшыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця, нацыянальнай бяспекі, жыцця людзей, будаўніцтва дзяржавы для народа. Для таго, каб мы разам сапраўды будавалі моцную, квітнеючую Беларусь. І ў гэтым будзе ўдзельнічаць кожны дэлегат УНС».

Улічваючы, што ў складзе УНС ёсць і члены ўрада, і парламентарыі, дэпутаты ўсіх узроўняў, і старшыні абл-, гар- і райвыканкамаў, і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, і суддзі, яны будуць максімальна ўзаемадзейнічаць з усімі сацыяльнымі пластамі грамадства як на рэспубліканскім, так і і на рэгіянальным узроўнях.

«Яны пойдуць у народ, у працоўныя калектывы, ва ўстановы і арганізацыі, будуць растлумачваць палітыку нашай дзяржавы і Усебеларускага народнага сходу, — растлумачыў намеснік старшыні УНС. — Ім неабходна будзе мець пастаянны кантакт са сваімі падначаленымі, выбаршчыкамі і, зразумела, дакладваць аб праведзенай рабоце. Мы будзем кантраляваць гэтую работу ў абавязковым парадку — як яна наладжана, як ажыццяўляецца будаўніцтва дзяржавы для народа».

Аляксандр Косінец запэўніў, што выбудаваная работа будзе максімальна эфектыўнай: «Мы дойдзем да самага апошняга хутара, будзем бачыць, як жыве народ, вызначаць яго спадзяванні, ажыццяўляць клопат. Для таго, каб у нас была магутная свабодная, суверэнная дзяржава».

На працягу тыдня сакратарыяту трэба падрыхтаваць і прадставіць на разгляд Прэзідэнту, старшыні УНС шэраг дакументаў, якія рэгулююць далейшую работу УНС і яго органаў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.