Вы тут

Якія задачы стаяць перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пасля УНС


У Палаце прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам як старшыні Ігара Сергеенкі прайшла рабочая нарада з дэпутатамі па пытаннях арганізацыі работы ў выбарчых акругах. На парадку дня — даручэнні кіраўніка дзяржавы, дадзеныя дэлегатам Усебеларускага народнага сходу, інфармацыйная работа з выбаршчыкамі па асвятленні рашэнняў, прынятых на УНС.


Гаворачы пра значэнне VII Усебеларускага народнага сходу, Ігар Сергеенка адзначыў: «У летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая яркая старонка. Сёння наша задача як дэпутатаў і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу (а кожны фактычна дзясяты дэлегат — дэпутат Палаты прадстаўнікоў) — гэта рэалізацыя даручэнняў кіраўніка дзяржавы і палажэнняў прынятых дакументаў».

«Прэзідэнтам дадзена настолькі глыбокая і комплексная ацэнка сітуацыі ў краіне і за яе межамі, што кожны тэзіс яго выступленняў патрабуе самага сур’ёзнага асэнсавання. І не проста асэнсавання, а выхаду на адпаведныя дэпутацкія ініцыятывы, нацэленыя на канчатковы вынік, — адзначыў спікер. — Яшчэ раз неабходна нам усім самым уважлівым чынам прааналізаваць выступленні кіраўніка дзяржавы, прынятыя Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну. Яны павінны легчы ў аснову нашай заканадаўчай, міжнароднай дзейнасці, дыялога з насельніцтвам на доўгатэрміновую перспектыву».

«У найбліжэйшыя дні дэпутаты будуць працаваць у выбарчых акругах, і гэтыя дні трэба максімальна выкарыстоўваць у плане інфармацыйна-тлумачальнай работы. Дарэчы, неабходна своечасова інфармаваць выбаршчыкаў аб маючых адбыцца сустрэчах. Мяркую, што асноўны акцэнт неабходна зрабіць на наступных пытаннях, — сказаў Ігар Сергеенка. — Па-першае, растлумачыць у чым заключаецца гістарычная роля УНС як найвышэйшага органа народаўладдзя, якія задачы сход будзе вырашаць, каб захаваць сацыяльна арыентаваную мадэль беларускай дзяржаўнасці.» 

Па-другое, абавязак дэпутатаў — данесці да кожнага, як важна сёння быць моцнымі, адзінымі, згуртаванымі ў адстойванні інтарэсаў краіны, зазначыў спікер. «Людзі павінны ведаць, якія існуюць рызыкі, выклікі і пагрозы, якім сёння неабходна актыўна супрацьстаяць, — падкрэсліў ён. — Па-трэцяе, нашы выбаршчыкі павінны разумець тыя пагрозы, якія нясуць у сабе дэструктыўная дзейнасць пятай калоны, разнастайныя экстрэмісты і іх замежныя куратары, якія дзеля змены ўлады ў краіне гатовыя на ўсё, і супрацьстаяць ім можна толькі разам». 

«Спробы разхістаць наша грамадства будуць працягвацца, асабліва напярэдадні будучай выбарчай кампаніі, — папярэдзіў Ігар Сергеенка. — Але мы павінны, як сказаў кіраўнік дзяржавы, захаваць Беларусь і яе народ, пажадана без вайны. Тым больш, што ў Ваеннай дактрыне дакладна замацаваны мірны статус нашай дзяржавы і нападаць ні на каго мы не збіраемся».

Людзі павінны разумець, што яны не староннія назіральнікі, зазначыў спікер. «Сёння спакой у краіне, барацьба з пагрозамі тэрарызму і экстрэмізму залежаць ад кожнага з нас», — падкрэсліў ён.

«Таму заклік Прэзідэнта, які адносіўся да дэлегатаў УНС, быць пільнымі, інфармаваць уладу аб любых фактах, якія могуць дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, павінен успрымацца як фактар забеспячэння ўласнай бяспекі, бяспекі сваіх блізкіх», — дапоўніў Ігар Сергеенка.

Асаблівая ўвага — моладзі. «Неабходна актыўна даносіць да людзей тэзіс Прэзідэнта, што заходнія спецслужбы сёння глядзяць на нашых людзей, і асабліва на моладзь, як на вербавальны матэрыял. На інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі трацяцца вялікія сродкі», — сказаў Ігар Сергеенка.

Дзяржава, безумоўна, шмат робіць у супрацьстаянні такім планам, адзначыў спікер. «Але галоўнае — павінна быць аддача і рух насустрач і з боку нашых грамадзян, — падкрэсліў ён. — Сям’я, грамадзянская пазіцыя бацькоў, на якіх ляжыць прамы абавязак уберагчы моладзь ад уключэння ў супрацьпраўную дзейнасць».

«Акрамя інфармацыйна-тлумачальнай работы, не забалботваючы гэту тэму, нам таксама вельмі важна атрымаць зваротную сувязь ад насельніцтва. Адчуць гэту сувязь чарговы раз. Мы павінны стаць, як сказаў Прэзідэнт, барометрам грамадскіх адносін, — адзначыў Ігар Сергеенка. — У ходзе сустрэч з працоўнымі калектывамі, выбаршчыкамі неабходна самым адказным чынам падысці да вывучэння адзнак людзей аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі, грамадска-палітычнай, а таксама праблемных пытаннях, якія найбольш хвалююць грамадзян».

Гэта павінен быць своеасаблівы зрэз грамадскай думкі, але ўжо вачыма дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дадаў спікер. «Нагадваю, што па прыездзе з акругі кожны дэпутат павінен будзе прадставіць адпаведную інфармацыю. Мы больш дэталёва потым спынімся, па якіх кірунках. Атрыманая інфармацыя, упэўнены, будзе служыць адпраўной кропкай для аналітычнай дзейнасці непасрэдна ў Палаце прадстаўнікоў, для выкарыстання ў заканатворчасці, калі мы убачым, што ў гэтым ёсць рэальная неабходнасць сёння або ў далейшым, а таксама для інфармавання кіраўніка дзяржавы», — падкрэсліў ён.

«Яшчэ адна важная задача ў ходзе сустрэч з выбаршчыкамі — гэта інфармаванне аб нашай заканатворчай дзейнасці. Вы павінны валодаць інфармацыяй па законапраектах, якія знаходзяцца ў Палаце на гэты момант, і якія могуць выклікаць найбольшы рэзананс і цікавасць у грамадзян», — адзначыў Ігар Сергеенка. 

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.