Вы тут

Надвор'е: Трохі туману, але сонечна і цёпла


Апошнія дні красавіка і старт мая прынясуць нам сухое і сонечнае надвор’е з тэмпературным фонам да 26 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pexels.com

Чыстае неба чакаецца ўжо ў аўторак. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 3 градусаў па ўсходзе да плюс 14 градусаў па захадзе, а днём — ад 19 градусаў да 25 цяпла.

У першы дзень мая чакаецца ўжо пераважна без ападкаў. Уначы тэмпература будзе вагацца ад плюс 3 да плюс 10 градусаў, а ўдзень — ад плюс 20 градусаў да 26 цяпла.

І ў чацвер прагназуецца пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 4–9 градусаў, днём — ад плюс 17 градусаў па паўночным усходзе да плюс 26 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу надвор’е будзе пераважна без ападкаў. Ноччу чакаецца ад плюс 3 градусаў па паўночным усходзе да плюс 11 градусаў па паўднёвым захадзе, днём — ад плюс 14 градусаў у паўночна-ўсходніх раёнах да плюс 23 градусаў у паўднёва-заходніх.

Некамфортным будзе надвор’е менавіта ў суботу. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Уначы тэмпература паветра дасягне плюс 1–8 градусаў, па паўднёвым захадзе — плюс 10 градусаў. Месцамі па паўночным усходзе магчымыя замаразкі ад 0 да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца ад плюс 15 градусаў па ўсходзе да плюс 23 градусаў па захадзе краіны.

У нядзелю месцамі па краіне магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 5–12 градусаў, а па ўсходзе — плюс 2–4 градусы. Днём сіноптыкі прагназуюць ад плюс 13 градусаў па паўночным усходзе да плюс 23 градусаў па паўднёвым захадзе.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».