Вы тут

Абноўленая Рэспубліканская дошка Гонару адкрылася ў Мінску


Па традыцыі, якой сёлета 25 гадоў, адкрыццё адбылося напярэдадні свята Працы. Згодна з адпаведным указам Прэзідэнта, сёлета па выніках 2023 года на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 11 арганізацый прамысловасці; тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве; дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі; дзве арганізацыі лясной гаспадаркі; 28 арганізацый сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншыя).


Таксама на ганаровай дошцы — назвы 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Ленінскі раён Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны Мінска.

Як адзначыў міністр эканомікі Юрый Чабатар, узровень пераможцаў сёлета вельмі высокі. «Асабліва гэта відаць па рэальным сектары эканомікі, на дошцы шмат прамысловых прадпрыемстваў, — падкрэсліў ён. — Адзначу, што ў аснове ўсяго ляжыць эканоміка. Упэўнены, што сёння пераможцы раскажуць аб тым, як яны ішлі да прызнання і дасягалі вяршынь.

 

 А сакрэт поспеху для любога з прадпрыемстваў заключаецца ў вытворчасці канкурэнтаздольнай, экспартна-арыентаванай і якаснай прадукцыі, а таксама паспяховым калектыве».

«Рэспубліканская дошка Гонару — гэта апагей нашых здзяйсненняў, спраў і працы, якую мы вядзём кожны дзень, — адзначыла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. — Мне вельмі прыемна, што ў гэтым спісе ёсць і горад Мінск. Для нас гэта вельмі вялікая заслуга. Мы разумеем, што павінны імкнуцца далей і не ўпускаць пальму першынства».

«Сакрэт поспеху Мінскай вобласці, як і любога іншага рэгіёна, — гэта людзі. Усё трымаецца на кіраўніках і спецыялістах, якія нацэлены на вынік. Насамрэч мы дасягнулі многага, нягледзячы на пэўныя знешнія абмежаванні, — адзначыў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Дзяніс Курленка. — Высокая планка ставіць нам адпаведныя задачы. Мы мэтанакіравана праводзім такую работу з кіраўнікамі прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці. У планах — працаваць, нацэліўшыся на вынік. Разумеем, дзе ў нас ёсць вузкія месцы і ў якіх пытаннях узнікаюць цяжкасці, пры гэтым ведаем, што трэба рабіць для іх пераадолення».

Сярод занесеных на дошку Гонару прадпрыемстваў — авіякампанія «Белавія». Яе генеральны дырэктар Ігар Чаргінец лічыць, што гэта яскравае сведчанне таго, што кампанія змагаецца, нягледзячы ні на што. «У апошнія гады нас закранула пандэмія каранавіруса, а таксама санкцыйныя абмежаванні ў дачыненні да Беларусі, транспарту і авіяцыі. „Белавія“ знаходзіцца пад вельмі жорсткімі санкцыямі з боку Еўрасаюза, ЗША і іншых краін. Тым не менш мы зубастыя, паказваем сваю сілу, устойлівасць, ідзём наперад і развіваемся. 

Наша авіякампанія не стаіць на месцы. Занясенне нас на Рэспубліканскую дошку Гонару служыць пацвярджэннем таго, што мы змагаемся. У нас дастаткова нядрэнныя фінансавыя і аперацыйныя вынікі. Так, „Белавія“ адкрывае новыя маршруты — рэгулярныя і чартарныя рэйсы, частата выканання якіх павялічваецца», — падкрэсліў Ігар Чаргінец, запэўніўшы, што надалей будзе яшчэ больш рэйсаў і больш магчымасцяў.

Паводле БелТА

Фота Кацярыны УРБАН

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.